Грамадства2525

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Ён працаваў спецыялістам па бяспецы ў аддзяленні Дзярждэпартамента ЗША ў Берліне.

Рыка Крыгер. Фота з ягонага Linkedin

Рыка Крыгеру 30 гадоў і ён нарадзіўся ў Берліне. Пасля школы ён адвучыўся ў каледжы на аўтамеханіка ў горадзе Штраусберг, скончыў у 2014-м.

Пасля ён цягам трох гадоў працаваў спецыяльным супрацоўнікам службы бяспекі ў Берліне ў аддзяленні Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў Берліне.

У 2017-м Крыгер уладкаваўся ў Дом састарэлых медыкам. У 2021-м перайшоў на працу ў нямецкі Чырвоны крыж як спецыяліст па экстраннай медыцыне.

Апошняя згадка пра яго ў інтэрнэце датуецца 2023 годам. Тады ён спрабаваў знайсці працу ў ЗША і рассылаў сваё рэзюмэ.

Вядома, што ў Рыка ёсць непаўналетняе дзіця.

Далейшы лёс Крыгера невядомы, як і дата затрымання. Асудзілі яго 21 чэрвеня 2024 года ў Мінскім абласным судзе.

Крыгера абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў — «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 293 КК), «незаконныя дзеянні са зброяй і выбуховымі рэчывамі» (ч. 4 арт. 295 КК), «наўмыснае прывядзенне да непрыдатнасці транспартнага сродку або пуцей зносінаў» (ч. 4 арт. 309 КК), «удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні» «агентурнай дзейнасці» (358-1 КК) і «найміцтве» (арт. 133 КК).

Па звестках канала «Матолькапамажы», яму прысудзілі смяротнае пакаранне. Невядома, ці абскарджваў ён прысуд. Таксама невядомыя іншыя абставіны справы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Каментатар
    19.07.2024
    Лука вырашыў перайсці чарговую чырвоную рысу - пачаць забіваць з дапамогай свайго крывасуддзя. Цікава, пра тое ён сам дадумаўся ці маскоўскія куратары за яго ўсё вырашылі?
  • З Нямеччыны
    19.07.2024
    Гэта ўжо перабор. Трэба чым хутчэй зьяжджаць беларусам з Нямеччыны. Іх чакае таксама. Немцы лічаць беларусаў саюзнікамі цапаў.
  • баба люда
    19.07.2024
    Вядома ці невядома, якое вам да гэтага дзела? Вас не чапаюць і добра , сядзіце ціха і нікуды не высоўвацуесь.

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць