Свет

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

Венгрыя і Славакія заявілі пра спыненне прапампоўкі нафты па паўднёвай галінцы нафтаправода «Дружба». Абмежаванні звязаныя з узмацненнем украінскіх санкцый у дачыненні да расійскай кампаніі «Лукойл». «Флагшток» у сувязі з гэтым піша, што гэта можа стаць катастрофай для гомельскага прадпрыемства «Гомельтранснафта».

Фота: transoil.by

Цяпер трубаправод пампуе каля 1,1 млн тон нафты ў Германію і 5 млн тон у Венгрыю і Славакію. Калі дзве апошнія адмовяцца ад паслуг беларускага транзіту, то нафтаправод «Дружба» будзе загружаная ўсяго на 2,6% ад максімуму. У прадпрыемства застанецца для прапампоўкі толькі 1,2 млн тон казахстанскай нафты.

На піку загрузкі ў 2020 годзе «Гомельтранснафта» абслугоўвала аб'ём да 45,5 млн тон нафты. Падзенне транзіту прывядзе да эканамічных праблем кампаніі, у якой працуе больш за 1600 чалавек.

Тым часам прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў прызнаў, што з пастаўкамі расійскай нафты ў Славакію і Венгрыю па нафтаправодзе «Дружба» складваецца крызісная сітуацыя.

«Я не думаю, што ў нас ёсць магчымасць уступіць у кантакт з украінскімі кампаніямі, якія забяспечваюць транзіт. Ды і таксама, рашэнне прымалася не на тэхнічным, а на палітычным узроўні, тут нейкі дыялог у нас адсутнічае», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, будзе Расія на дзяржаўным узроўні спрабаваць разблакаваць транзіт нафты ў Славакію і Венгрыю па нафтаправодзе «Дружба» пасля адмовы Украіны перазаключаць кантракт, ці будзе дапамагаць краінам шукаць альтэрнатыўныя спосабы дастаўкі.

«Сапраўды, сітуацыя досыць крызісная для нашых атрымальнікаў, але гэта ніяк не залежыць ад нас», — дадаў Пяскоў.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць