Надвор'е

Якога надвор'я чакаць беларусам на наступным тыдні

У апошні тыдзень беларусы перажылі і спёку, і залевы, і буры. Што будзе на наступным тыдні, у эфіры праграмы «Метэагід» расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

 Фота: «Мінск-Навіны»

На наступным тыдні анамальных тэмператур чакаць не варта, кажа Рабаў. У заключнай дэкадзе ліпеня спякота зменшыць абароты, а тэмпературны фон вернецца ў кліматычнае рэчышча — ночы будуць не такімі душнымі, спаць стане камфортна, ды і днём будзе не так горача. 

На працягу ўсяго тыдня будуць назірацца ваганні атмасфернага ціску — таму надворʼе будзе няўстойлівае, кожны дзень існуе верагоднасць кароткачасовых дажджоў, не выключаны навальніцы. 

У пачатку тыдня на надворʼе паўплываюць малаактыўныя атмасферныя франты і вільготныя паветраныя масы. Рухаючыся на паўночны ўсход, яны адзначацца ў панядзелак у большасці раёнаў, а ў аўторак ноччу па ўсходзе краіны магчымы навальніцы. Вільготнасць да 80 працэнтаў. Ноччу +12 … +17° C, днём у панядзелак +23 … +30°, у аўторак ад +23° па ўсходзе да +31° па паўднёвым захадзе. 

У сярэдзіне тыдня за кіраванне надворʼем возьмуцца чарговы атмасферны фронт і вільготныя паветраныя масы. У асноўным па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу ад +14 да +17°C, днём +21…+26°C. 

Папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня метэаўмовы стане вызначаць чарговы атмасферны фронт з захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі, у большасці раёнаў кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы +14…+19°C. Днём у чацвер +22…+28°C, у пятніцу +20…+26°C. 

У выхадныя дні — пераменная воблачнасць, без лакальных дажджоў і навальніц не абыдзецца. Уначы і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Уначы +13…+18°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад +16°C у Віцебску да +26°C у Брэсце, у нядзелю +23…+28°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы4

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Германія заявіла пра лазерную атаку Кітая на яе самалёт у Чырвоным моры1

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу2

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?42

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы4

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць