Свет33

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны

ФСБ затрымала былога намесніка міністра абароны Дзмітрыя Булгакава, паведамляюць расійскія СМІ.

Фота: Мінабароны Расіі

Яго адправілі ў СІЗА, праводзяцца следчыя дзеянні.

Булгакаў адказваў за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне расійскай арміі. У верасні 2022 яго вызвалілі ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

У ФСБ, як і ў Следчым камітэце, заявілі, што ў дачыненні да Булгакава расследуюць крымінальную справу «карупцыйнай накіраванасці». Падрабязнасці справы не раскрываюцца. «З фігурантам праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні», — паведамілі ў СК.

24 красавіка былога намесніка кіраўніка Мінабароны Цімура Іванова арыштавалі па абвінавачанні ў буйным махлярстве. Затым пад варту адправілі яшчэ траіх генералаў: начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны Юрыя Кузняцова, былога камандуючага 58-й арміяй генерал-маёра Івана Папова і начальніка галоўнага ўпраўлення сувязі Мінабароны РФ Вадзіма Шамарына. Кузняцова і Шамарына абвінавацілі ў атрыманні хабараў, Папова — у махлярстве.

Каментары3

  • 26.07.2024
    Хто б штосьці не казаў але вораг па трошачкі пазбаўляецца ад свайх карупцыянераў . Калі ужо Украіна за справу возьмецца.
  • Канешне
    26.07.2024
    ●, пераразмеркаванне карыта, не больш
  • 26.07.2024
    ●, наіўны чукоцкі хлопец, на рф як кралі так і крадуць, толькі цяпер гэта новыя кланы. І ўсё са згоды путлера

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць