Вайна88

Падчас пастраення на палігоне ў Луганскай вобласці ў расійскіх вайскоўцаў прыляцела ракета — 19 забітых

Чарговы ўдар па расійскім палігоне нанеслі 27 ліпеня.

Расійскія вайскоўцы. Ілюстрацыйны здымак. Скрын відэа Мінабароны Расіі

Блізкі да расійскіх спецслужбаў тэлеграм-канал «Дасье шпіёна» паведамляе пра ўдар па тылавым вайсковым палігоне ў Луганскай вобласці.

Удар нанеслі 27 ліпеня па палігоне, дзе размяшчаліся вайскоўцы 228-га мотастралковага палка 90-й танкавай дывізіі Узброеных сілаў РФ (в/ч 22316, Екацярынбург).

Вайскоўцы праводзілі пастраенне перад адпраўкай на падмацаванне перадавых пазіцый 228-га мотастралковага палка ў раён населенага пункта Ачарэціна.

Па палігоне ўдарылі балістычнымі ракетамі тыпу ATACMS. Адлегласць да найбліжэйшай кропкі лініі фронту — 110 км.

Тэлеграм-канал паведамляе, што папярэдне вядома пра 19 загінулых вайскоўцаў і 71 параненага.

Каментары8

  • Беларусь перадусім
    28.07.2024
    Вярталіся б у свой Екацерынбург і жылі спакойна. Гэта лепш, чым скончыць жыццё вайсковым злачынцам і ганебным акупантам на чужых землях.
  • 28.07.2024
    Нічога ня змяняецца )))
    Як казаў генерал-лейтэнант Чэснакоў
    ( камандуючы " северной группы войск " ГСВГ , ўдзельнік 2 сусветнай )
    Цітую . " Гэта ня брігада ! І ты не камбріг , а брыгадзір калгаса Чырвона Ціцка " )))
  • Кухар
    28.07.2024
    ЗСУ насмажылі уральскіх пяльменяў?

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай13

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць