Грамадства11

Што вядома пра хлопца, якога вінавацілі ў забойстве ў Серабранцы і застрэлілі пры затрыманні

Аляксандра Ліпскага не маглі знайсці тры гады.

Аляксандр Ліпскі. Фота: Анлайнер

13 жніўня пры затрыманні застрэлілі 32-гадовага Аляксандра Ліпскага, падазраванага ў забойстве. Хлопца і яго маці шукалі тры гады, але знайшлі толькі цяпер. З дапамогай «Белпола» «Наша Ніва» даведалася пра яго больш. 

Аляксандру Ліпскаму было 32 гады. Нарадзіўся ён у горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці.

З простай сям'і — маці працавала апаратчыцай цэха хімводапрачысткі на Светлагорскай ТЭЦ. У 2009 годзе сям'я пераехала ў Мінск, і яна ўладкавалася ў «Мінскэнерга». Звольнілася адтуль у 2012, працавала на «Амкадоры», у клінінгавай кампаніі, у пяцізоркавым «Прэзідэнт-гатэлі» на вуліцы Кірава.

Бацька тым часам быў на вахтах у Расіі, у асноўным буравіком на нафтавых станцыях.

Раіса і Уладзімір Ліпскія. Фота з базаў «Белпола».

Ліпскі вучыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. У 2015 пайшоў працаваць на прадпрыемства «Дыэкас», якое займаецца тэхнічным абслугоўваннем транспарту для будаўніцтва. Пасля перайшоў у «Беларуснафту». А ў 2018 адкрыў ІП з відам дзейнасці «Паслугі ў галіне сухапутнага транспарту».

Аляксандр Ліпскі прапісаны ў Вязынцы Маладзечанскага раёна. У сувязі з гэтым пра сям'ю пісалі медыя — кааператыў узяў з іх грошы, каб правесці газ, але кінуў. 

Хлопец увогуле вёў закрыты лад жыцця. Ён не вёў сацсетак, на яго не былі зарэгістраваныя тэлефонныя нумары, у інтэрнэце амаль няма яго фота.

Аляксандр Ліпскі з маці Раісай. Фота: Анлайнер

А яшчэ Ліпскі меў судзімасць. 24 снежня 2018 года ён распыліў у твар нейкаму чалавеку газавы балончык, пасля пабіў іншага мужчыну. За гэта супраць яго пачалі крымінальную справу, а пасля ўзялі пад варту ў жніўні 2019-га. У снежні 2019 яму прысудзілі 4 гады хіміі і 3825 рублёў штрафу.

Аляксандра Ліпскага падазравалі ў забойстве, здзейсненым у лістападзе 2021 года. Тады ён са зброяй увайшоў у кватэру і стрэліў у 33-гадовую жанчыну. Яна памерла. Яе муж скокнуў з акна і застаўся жывы. А Аляксандра і яго маці Раісу аб'явілі ў вышук.

Дом па Ракасоўскага, 75, дзе і адбылося забойства. Фота: maps.yandex.ru

Па звестках «Белпола», менавіта на Ракасоўскага ён здзейсніў папярэдняе злачынства, за якое быў асуджаны — толькі ў доме праз дарогу.

Згодна з паведамленнем МУС, знайшлі Ліпскага з дапамогай расійскіх сілавікоў праз бацьку, які на той момант працаваў у Расіі.

Аляксандра Ліпскага застрэлілі падчас затрымання. Паказалі і схрон, у якім хаваўся хлопец. Што стала з яго маці, не паведамляецца, але, падобна, яны не былі разам.

Схрон на балконе кватэры, у якой хаваўся Аляксандр Ліпскі. Скрыншот з відэа МУС

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Ён
    16.08.2024
    Незразумела, за што маці аб'явілі ў вышук?

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі7

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі7

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць