Грамадства33

У Кітаі гарыць авіяносны крэйсер «Мінск»

З 2000 года ён экспанаваўся ў якасці галоўнага аб'екта парку забаў Minsk World.

Скрыншот відэа РБК

Былы ваенны карабель доўгія гады стаяў у парку забаў у Шэньчжэне. Пажар на караблі пачаўся падчас рамонтных работ, піша РБК.

На апублікаваных у сеціве відэа бачна, што пажар пачаўся ўначы і ахапіў большую частку крэйсера. На раніцу дым працягваў валіць з рубкі карабля.

 «Мінск» быў выведзены са складу Ціхаакіянскага флоту ў 1993 годзе, і ў канцы 1995 годзе быў прададзены на металалом у Паўднёвую Карэю. Аднак праз некалькі гадоў карабель перакупіла кітайская кампанія і ён быў адбуксіраваны ў Шэньчжэнь, дзе з 2000 года экспанаваўся ў якасці галоўнага аб'екта парку забаў Minsk World.

Парк неаднаразова пераходзіў з рук у рукі і ў 2016 годзе быў закрыты пасля таго, як новы інвестар звярнуў яго тэрыторыю пад забудову. У 2016 годзе «Мінск» пасля невялікага рамонту быў перабуксіраваны ў Наньтун, дзе павінен быў увайсці ў склад новага парку забаў, праект якога ў выніку так і не быў рэалізаваны.

Каментары3

  • Абармот
    17.08.2024
    Будем считать это хорошим знаком)
  • Беня
    17.08.2024
    Минск не горит.
  • ....)))
    18.08.2024
    Действительно, как то знаково.... И я почему-то догадываюсь, под чьими ногами он скоро будет гореть, а Саша?))))

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць