Свет2020

Расійскі вайсковец Максім у адпачынку памяняў пол і вярнуўся на вайну як дзяўчына Максін

Яму ўсё ўдалося, але вось з вайсковай службы ўжо дзяўчыну прымусілі звольніцца, піша «Осторожно, новости». 

Максім Пяроў нарадзіўся ў 2000 годзе ў Ніжнім Тагіле, што ў Свярдлоўскай вобласці. Рос у сям'і вайскоўцаў, а пасля бабуля прапанавала адправіць яго ва Ульянаўскае сувораўскае вучылішча.

Пасля заканчэння ўстановы Максім вырашыў не ісці слядамі бацькоў і паступіў на інжынера-праграміста ў Пецярбургу. Але ён, як сцвярджаецца, з дзяцінства адчуваў наступствы гендарнай дысфарыі (калі фізічны пол не адпавядае адчуванню чалавека) і разумеў, што дзяўчаты яго не прыцягвалі ў сэксуальным плане.

Пазней Максім усё ж такі ажаніўся, але адносіны не клеіліся, і ў 2021 годзе ён пайшоў служыць у войска. Развёўся, падпісаў кантракт, каб зарабляць грошы. Пасля пачатку вайны ва Украіне трапіў у групоўку «Цэнтр», ваяваў на Красналіманскім і Ізюмскім напрамках, быў нават узнагароджаны. Пасля таго Пярову далі адпачынак, падчас якога паехаў у Санкт-Пецярбург, купіў белы парык, гуляў з сябрамі і прызнаўся ім у сваёй ідэнтычнасці.

Улетку 2023 года Максім даведаўся, што ў Расіі хутка забароняць рабіць транспераходы. Ён выбіў сабе тэрміновы адпачынак, паехаў у Ніжнетагільскі ЗАГС і стаў па дакументах Максін Юр'еўнай Пяровай. Пасля гэтага ўжо дзяўчына паехала ў аддзел кадраў вайсковай часткі і хацела працягнуць службу далей, але яе звольнілі.

Улетку 2024 года Максін Пярова па квоце для ўдзельнікаў вайны супраць Украіны паступіла ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. Цяпер яна працуе ў вэйпшопе, прымае гармоны і не плануе аперацыю. Маўляў, каб адчуваць сябе камфортна, хапіла змены дакументаў і іміджу.

Пры гэтым са свайго тэлеграм-канала Максін выдаліла ўсе пасты з фронту, бо «цяпер яна дзяўчына ўсё ж такі».

Каментары20

  • Грамадзянская Машына Арміі
    03.10.2024
    Спазналі і высадзілі
  • Колькі Яшчэ Бабулярхат
    03.10.2024
    Кіравацьме Сьветам?! Накіроўвае хлопцаў маладзенскіх вучыцца вайне? Праз бабулярхат праблемы нашага грамадзтва!
  • Квота
    03.10.2024
    Дзякаваць Богу, як бяз квоты

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць