Грамадства1414

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Фігурант «справы змоўшчыкаў» Юрый Зянковіч амаль 3,5 года ўтрымліваецца ў зняволенні. За гэты час яго ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым.

Апошні раз, у жніўні, яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі турмы» і дадалі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.

Паводле «Вясны», у зняволенні на палітвязня ўвесь час аказваецца ціск: яго шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і не дазвалялі «атаварвацца». На знак пратэсту Юрый некалькі разоў трымаў галадоўку. Акрамя гэтага, у палітвязня сур'ёзна пагоршылася здароўе.

Некалькі месяцаў таму па невядомых прычынах яго перавялі ў СІЗА КДБ. У верасні па БТ выйшаў фільм, у якім моцна схуднелы Зянковіч расказваў пра тое, як у 2021 годзе нібыта хацеў «захапіць уладу».

Амерыканскі юрыст Юрый Зянковіч разам з іншымі фігурантамі «справы змоўшчыкаў» быў затрыманы ў красавіку 2021 года. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб «раскрыцці дзяржаўнага перавароту». Зянковіч — адзіны з пяці абвінавачаных па гэтай справе, хто заключыў здзелку са следствам. Ён цалкам прызнаў сваю віну.

Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). У верасні 2022 года Юрыю прызначылі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Праз тры месяцы палітвязня судзілі ўжо па новай крымінальнай справе. Зянковіча абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Падставай для гэтага сталі «абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім». У снежні 2022 года суд Мядзеля дадаў яму яшчэ паўгода зняволення.

Тэрмін палітвязень спачатку адбываў у бабруйскай калоніі №2. Адміністрацыя калоніі прымушала палітвязня выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — адпраўлялі ў ШІЗА. Палітвязень тады абвяшчаў галадоўку. Пазней Юрыю ўзмацнілі пакаранне і паводле рашэння бабруйскага суда перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», у магілёўскай турме №4 яго пазбавілі перадач, таксама яму нельга было мець грошы на рахунку для «атаваркі». Да Юрыя зноў пастаянна чаплялася адміністрацыя і доўгі час утрымлівала яго ў ШІЗА. Праз гэта палітвязень аб'яўляў некалькі разоў галадоўкі. Апроч усяго, ён мог камунікаваць толькі са святаром. Адваката да яго не дапускалі з сакавіка 2024 года.

Каментары14

  • торговцы людьми
    07.10.2024
    история как и с Палиной повторяется.... Агрофюрер "давит" теперь уже на американские власти... Хочет чего-то снятия.
  • хочу разобраться в истории
    07.10.2024
    жаль парня... Интересно как в Германии сейчас относятся к ОФИЦЕРАМ , которые в июле 1944г. пытались взорвать Адольфа.
  • Беларус
    07.10.2024
    Украiнскi дэпутат мае рацыю.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас19

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон1

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас19

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць