Свет1010

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі

Заявы расійскіх уладаў аб тым, што эканоміка справілася з заходнімі санкцыямі і бурна расце, нягледзячы на адключэнне банкаў ад SWIFT і абмежаванні на пастаўку тавараў і тэхналогій, могуць быць прапагандай і хлуснёй, лічаць эксперты Стакгольмскага інстытута эканомікі пераходнага перыяду пры Стакгольмскай школе эканомікі (NIER), піша The Moscow Times.

Старшыня Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна лічыцца адной са стваральніц эканамічнага цуду ваеннага часу ў Расіі. Фота: Russian Central Bank Press Office via AP

Паводле статыстыкі Расстата, у 2022 годзе расійскі ВУП асеў на 1,2% (у 6 разоў менш, чым прагназаваў урад у пачатку вайны), пасля чаго адразу ж перайшоў да росту — на 3,6% у мінулым годзе і 4,6% за першую палову 2024-га.

Аднак вясёлкавыя лічбы ператвараюцца ў прах, калі дапусціць, што расійскія ўлады прыніжаюць ключавы эканамічны параметр — узровень інфляцыі, вынікае з падлікаў шведскіх эканамістаў.

Паводле звестак Расстата, індэкс спажывецкіх цэн у 2022 годзе вырас на 11,9%, у 2023-м — на 7,4%, за студзень—верасень 2024-га — на 5,8%. Сумарна — 27,1% з пачатку вайны.

Альтэрнатыўныя метрыкі інфляцыі даюць лічбы ў разы вышэй, адзначаюць у NIER. Так, індэкс цэн на паўсядзённыя тавары (FMCG), які разлічвае Romir на аснове рэальнага кошыка спажывання расейцаў, падскочыў на 33,4% у першы год вайны, 23,2% — у другі і яшчэ 13,7% за 9 месяцаў 2024 года. У суме — на 87%.

Калі скарэктаваць рост ВУП Расіі не на афіцыйную інфляцыю, а на звесткі Romir, то рост на 3,6% летась ператвараецца ў спад на 8,7%, падлічылі ў NIER.

Эканамісты выкарыстоўвалі таксама яшчэ тры альтэрнатыўныя мадэлі ацэнкі расійскай эканомікі, і ні адна з іх не паказала росту. ВУП, разлічаны на аснове даляравага кошту нафты, летась упаў на 1,9%, на аснове рублёвага кошту нафты — на 8,2%, а мадэль карэляцыі з ВУП ЗША паказала абвал на 10,9%.

Каментары10

  • 1
    17.10.2024
    КГБ, ФСБ врут всем и постоянно. Это для них в порядке вещей
  • Спадар
    17.10.2024
    Адным словам усё там х--ло!;)
  • Ян
    17.10.2024
    Фальсіфікацыі? Ніколі не было такога і вось зноў.

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

У Мінску з’явілася вуліца кадэбэшніка Федасюка, які загінуў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам24

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там2

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць