Грамадства44

Мінчанка паехала на адпачынак і дала ключы ад кватэры сваёй знаёмай. Усё скончылася крымінальнай справай 

43-гадовая жыхарка Маладзечна вырашыла падзарабіць, пакуль яе сяброўка адпачывае. Цяпер яе чакае суд. 

Абставіны крымінальнай справы за махлярства расказалі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна. 

Жыхарка Мінска паехала на адпачынак у Турцыю. Сваёй знаёмай яна дала ключы і папрасіла прыглядзець за катом. Тая вырашыла падразабіць на сітуацыі і размясціла аб'яву аб здачы кватэры ў арэнду ў сацыяльных сетках. 

На яе адгукнулася дзяўчына. «Гаспадыня» паказала кватэру і ўзяла перадаплату $110. Але пасля папрасіла на дзень перанесці засяленне, бо нібыта суседзі залілі балкон. Пры гэтым яна ўзяла яшчэ 110 даляраў і дала ключы ад сваёй кватэры ў Маладзечне. 

Аднак пасля абвінавачаная пазваніла кватарантцы і папрасіла зноў перанесці засяленне, бо нібыта прыехала яе сястра з дзіцем, якая пасварылася з мужам. Узамен яна паабяцала, што брат дапаможа перавезці рэчы. 

У прызначаны дзень «гаспадыня» сама прыехала да дзяўчыны і стала чакаць сваяка, які нібыта стаіць у заторы. Але пасля, спаслаўшыся на тэлефонны званок, яна выйшла з кватэры і ўцякла. 

Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Яе псеўдагаспадыня аказалася двойчы судзімай за махлярства. Цяпер яе зноў будуць судзіць па тым жа артыкуле. Жанчыне пагражае да 4 гадоў калоніі. З яе ўзялі падпіску пра нявыезд.

Каментары4

  • think
    27.10.2024
    Беглы крыптавалютчык, ня ўсіх дурных вайна пабіла. Бывае, што ад прыроды ў чалавека розуму няма.
  • Индеец
    27.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Не русский
    28.10.2024
    Индеец, "на селе", "деревянных" - так беларусы не гавораць, нават усе тыя рускамоўныя. Зусім не спаліўся.

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць