Спорт11

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы

Сяргей Кавальчук адчуў сябе няважна пасля перамогі ў матчы чэмпіянату Беларусі. Цяпер яму трэба будзе доўгае аднаўленне.

Сяргей Кавальчук. Фота: «Дынама» Брэст

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама» Сяргей Кавальчук трапіў у бальніцу пасля перамогі над БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі.

Гульня прайшла 9 лістапада і завяршылася з лікам 2:0 на карысць брэстаўчан. Па даных Football.by, неўзабаве пасля матча Кавальчуку стала дрэнна. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю і правялі аперацыю на сэрцы.

Як піша «Трыбуна», у Кавальчука здарыўся інфаркт. Пры гэтым дыягназ пакуль не пацверджаны. Вядома, што трэнер ужо меў адзін інфаркт некалькі гадоў таму.

Цяпер Кавальчуку трэба правесці некалькі месяцаў у бальніцы, яго чакае доўгае аднаўленне.

Сяргей Кавальчук — знакавая асоба для брэсцкага «Дынама». Ён выступаў за каманду ў якасці футбаліста, потым застаўся ў структуры трэнерам. Упершыню Кавальчук узначаліў «Дынама» ў 2004 годзе, з таго часу ён сыходзіў і вяртаўся на пасаду пяць разоў. Кавальчука клікалі ў каманду ў самыя крызісныя моманты пасля трэнерскіх адставак, і яго сталі называць ці не галоўным выратавальнікам у чэмпіянаце Беларусі.

Кавальчук перажыў з Брэстам розныя часы. Былі і галодныя: спачатку ў клубе настолькі не было грошай, што трэнер не мог сабе дазволіць нават новыя джынсы, а з ежай дапамагала цешча.

У канцы 2010-х клуб перайшоў пад кантроль блізкага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава, грошай раптоўна стала шмат. Кавальчук тады быў прызначаны спартыўным дырэктарам, і пры ім брэсцкае «Дынама» заваявала ў сезоне-2019 сваё адзінае чэмпіёнства. На святочную вечарынку да каманды тады прыехаў асабіста Віктар Лукашэнка.

У 2021-м Зайцаў пакінуў клуб, той ізноў перайшоў на баланс аблвыканкама. Пасля гэтага Кавальчук папрацаваў трэнерам у дублі, потым сышоў. Каб ізноў, ужо шосты раз, вярнуцца на масток у кастрычніку 2024-га — пасля чарговай трэнерскай адстаўкі.

Брэсцкае «Дынама» за два туры да канца чэмпіянату Беларусі ідзе на чацвёртым месцы. Падняцца вышэй яно ўжо дакладна не зможа.

Каментары1

  • Лоль!
    14.11.2024
    Следующий инфаркт он уже не переживет…..

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць