Грамадства1717

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца

Першая беларуская касмічная турыстка знайшла сваё пакліканне — і зараз расказвае пра тое, як яе палёт матывуе моладзь брацца за галаву.

Марына Васілеўская. Скрыншот відэа

Марына Васілеўская заявіла, што знайшла сваё прызначэнне — гэта служыць людзям. У эфіры СТБ яна расказала гісторыю пра тое, як нібыта матывавала невядомага маладога чалавека вучыцца.

«Мне ідуць водгукі ад людзей. Напрыклад, адзін малады чалавек не хацеў вучацца, пастаянна сядзеў у тэлефоне, хадзіў па вуліцах незразумела дзе. А вось мой палёт яго падштурхнуў на тое, што ён хацеў паляцець у космас. Ён пачаў займацца спортам, пайшоў у вучобу. Без удзелу бацькоў. Да мяне падыходзіць ягоная мама, са слязамі на вачах расказвае гэтую інфармацыю. Я ёй кажу, што гэта крута. Бо, калі нават не стане касманаўтам, ён усё роўна на правільным шляху. Ён сябе знойдзе, стане добрым чалавекам», — расказала Васілеўская.

Яна дадала, што гэты хлопец цяпер будзе карысны для краіны і будзе сябе праяўляць у нейкай сферы, у якой сябе знойдзе.

Сцюардэса «Белавіі» Марына Васілевская пасля палёту ў космас, які меў усе прыкметы турыстычнага, атрымала званне Героя Беларусі. Цяпер яна ездзіць па краіне, расказвае моладзі і работнікам дзяржпрадпрыемстваў пра крохкасць зямлі і хваліць Лукашэнку, якога называе самым моцным у свеце лідарам.

Каментары17

  • SHOS
    19.11.2024
    Страна колхозников и птушников у власти.
    Слетать за чужой счёт, ничего из себя не представляя как космонавт, и потом тыкаться во все двери... Чё за бред
  • Robonianўa
    19.11.2024
    Очэнь душэўная касмічная авантурыстка, в опшчэм я поняў, жэбы стаць хяроям Квітнеючай нушна навучыцца локшыну вешаць, навучыцца шчытаць pieniądze ў чужой кішэні і самае галоўнае пераспаць з Хітразачосаным кахбэ падняць папуляцыю байструкоў каторыя ў садочках будуць расказваць адкуль гатовілася нападзенія на Астравок Стабілізца
  • Ал
    19.11.2024
    Пустили слезу всей маршруткой

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць