Свет22

У Расіі запусцілі масавую вытворчасць мабільных сховішчаў ад ядзернай вайны

Гэта распрацоўка навуковага цэнтра МНС Расіі.

Серыйную вытворчасць мабільных сховішчаў ад ядзернага выбуху наладзілі ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці. 

Мабільны прытулак «КУБ-м» уяўляе сабой шматфункцыянальнае збудаванне, якое забяспечвае абарону людзей ад розных пагроз, уключаючы прыродныя бедствы і тэхнагенныя здарэнні.

У стандартнай камплектацыі сховішча складаецца з двух модуляў: памяшкання на 54 чалавекі і тэхнічнага блока. Па неабходнасці, ёмістасць можна павялічыць з дапамогай дадатковых модуляў.

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, укрыццё можна транспартаваць на іншае месца і падключаць да існуючых інжынерных сістэм.

У прэзентацыйным роліку сховішча сцвярджаецца, што «КУБ-м» забяспечыць абарону ад паветранай ударнай хвалі, светлавога выпраменьвання ад ядзернага выбуху, радыеактыўнага забруджвання мясцовасці і пранікальнай радыяцыі, а таксама ад звычайных сродкаў паражэння, падаючых абломкаў будаўнічых канструкцый, атрутных рэчываў і пажараў.

Каментары2

  • Гы
    19.11.2024
    Кацапы ўсталі з кален;)
  • .
    20.11.2024
    1. Габарыты, падобна, як у марскога кантэйнера.
    2. А калі дзверы заклініць, што будуць рабіць. Выдатны будынак для клаўстрафобіі.
    3. Можа выкарыстоўвацца і як мабільная турма, мабільны ваенкамат...

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць