Навука і тэхналогіі66

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона

Брытанскія даследчыкі з Універсітэта Бірмінгема здолелі зрабіць тое, што раней лічылася немагчымым — атрымаць паўнавартасную выяву фатона, базавай часціцы святла. Вось што азначае гэтае адкрыццё для ўсяго свету.

Першая ў гісторыі выява фатона, базавай часціцы святла. Фота: Benjamin Yuen / University of Birmingham

Навукоўцы з Універсітэта Бірмінгема ў Вялікабрытаніі здзейснілі істотны прарыў у фізіцы святла, вызначыўшы форму адной з самых загадкавых часціц Сусвету — фатона. Гэтае адкрыццё стала магчымым дзякуючы новай тэорыі, якая тлумачыць узаемадзеянне святла з матэрыяй на квантавым узроўні.

Форма фатона, які лічыцца базавай часціцай святла, да гэтага часу разглядалася толькі ў тэарэтычным ключы. Аказалася, што яго форма і ўласцівасці вызначаюцца геаметрыяй асяроддзя, праз якое ён праходзіць, а таксама ўзаемадзеяннем з рэчывам.

Улічыўшы параметры энергіі фатона, частаты яго хвалі, а таксама фізічных уласцівасцяў матэрыялу, з якім фатон узаемадзейнічаў (напрыклад, шчыльнасць ці структура паверхні), навукоўцы даказалі, што форма фатона залежыць ад структуры асяроддзя, праз якое ён праходзіць. Напрыклад, у вузкіх геаметрыях, такіх як нанаматэрыялы, святло можа паводзіць сябе інакш, ствараючы больш складаную форму.
Разам з гэтым даследчыкі ўпершыню выявілі, што большая частка інфармацыі пра форму фатона ўтрымлівалася ў тым, што навука традыцыйна лічыла «шумам» (скажэнні, выкліканыя ўзаемадзеяннем святла з матэрыялам) і таму ніколі гэты «шум» не аналізавала.

«Геаметрыя і ўласцівасці асяроддзя дакладна вызначаюць форму, колер і нават саму імавернасць існавання фатонаў у фізічным стане», — адзначылі брытанскія навукоўцы.

Практычныя наступствы гэтага адкрыцця велізарныя, падкрэсліваюць даследчыкі. Новыя даныя могуць быць выкарыстаны ў такіх сферах як:

  • Нанатэхналогіі. Атрыманне дакладных звестак пра ўзаемадзеянне фатонаў з іншымі аб'ектамі дазволіць навукоўцам ствараць новыя нанаматэрыялы. Гэтыя матэрыялы могуць быць ужытыя ў прыладах, якія выкарыстоўваюць святло, напрыклад, у сонечных батарэях, святлодыёдах або біялагічных сэнсарах, а таксама ў вайсковай электроніцы, оптыцы і энергетыцы.

  • Квантавая сувязь. Фатон — ключавая часціца ў квантавай фізіцы. Разуменне паводзін фатона і яго ўласцівасцяў адкрывае шлях да стварэння больш эфектыўнай і бяспечнай сувязі ў свеце. Напрыклад, эфект квантавай заблытанасці фатонаў можа быць выкарыстаны для перадачы інфармацыі ў крыптаграфічных сістэмах, якія немагчыма ўзламаць.

  • Медыцынская дыягностыка. Дзякуючы вывучэнню структуры і паводзін фатона, можна распрацоўваць больш дакладныя метады для выяўлення анкалагічных і іншых цяжкіх захворванняў на ранніх стадыях.

Каментары6

  • Мх
    25.11.2024
    Вадя, Сапраўды, далі яму спасылку на першакрыніцу, а не на РБК як робіць Хартыя, а яму яшчэ каментарый патрэбны. Вучыце не толькі расейскую мову, і будзе вам шчасце.
  • Newton
    25.11.2024
    Сфатаграфаваць фатон немагчыма. Яны, згодна з арыгінальным артыкулам, намалявалі фатон, як ён мог бы выглядаць у адпаведнасьці з іхнай тэорыяй.
  • Кох
    25.11.2024
    Мх, Тую першакрыницу асилиць не кожны навуковец, вось у чым справа

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць