Грамадства77

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Днямі па сацсетках разляцелася відэа, як мужчына на адпачынку ў Тайландзе раскідваў паліцэйскіх і гасцінічную ахову па двары гатэля, а яго жонка і трое дзяцей спрабавалі яго супакоіць.

Скрыншот відэа з сацсетак

Мужчына, меркавана, быў у стане алкагольнага ап'янення. Дэбош ён зладзіў у гасцініцы на тайландскім турыстычным востраве Пхукет. Ён напаў на паліцэйскіх, якія прыбылі па выкліку. Дэбашыра затрымалі і даставілі ў паліцэйскі ўчастак. Беларус адпачываў на Пхукеце разам з жонкай і трыма непаўналетнімі дзецьмі. Тыя ўжо вярнуліся ў Беларусь, а мужчыну, якога паліцыя пакінула за кратамі, у найбліжэйшы час чакае суд.

@nashaniva Беларус нарабіў дзялоў #брест #брэст #брестскаяобласть #нашаніва #беларускаямова ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Дэбашырам аказаўся 39-гадовы беларус. Як высветліла выданне BGmedia, гэта, імаверна, берасцеец Сяргей Асійчук.

Раней ён быў трэнерам і капітанам аматарскай футбольнай каманды «Еўраэкспарт» з Кобрынскага раёна. Сам мужчына прафесійна футболам не займаўся, ён майстар спорту па армрэстлінгу і кандыдат у майстры па паўэрліфцінгу.

Фота: football.by

Асійчук таксама гулец аматарскай каманды «Фармат», па сутнасці яе ўладальнік і спонсар.

Мужчына, меркавана, кіруе кампаніяй «Еўраэкспарт». Кампанія займаецца экспартам і імпартам збожжавых і алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі, а таксама перавозкамі, лагістыкай.

Каментары7

  • Дык
    15.12.2024
    Цікаўны, што значыць"не атрымалі"? Вось жа ён: "Кампанія займаецца экспартам і імпартам збожжавых і алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі, а таксама перавозкамі, лагістыкай."...
  • Войтэк
    15.12.2024
    "Б-А-Р-А-Н-А-В-I-Ч-Ы"!!!!!!
  • Mafkees
    15.12.2024
    Эти тайские войны по 50кг веса каждый,не удивительно что этот неадекватный ниндзя смог изобразить такой stunt. Я посмотрел бы на него в Голландии или Германии. Получил бы лещей и пендалей и сам себе одел бы наручники.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію20

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць