Усяго патроху11

У Гродзенскім заапарку найлепшымі сяброўкамі сталі каза і сабака

Супрацоўнікі Гродзенскага заапарка падзяліліся кранальнай гісторыяй: лайка Вейса і каза Пудра жылі ў суседніх вальерах ветэрынарнага корпуса. Але аднойчы хтосьці збіў замок, і на раніцу жывёл пабачылі падчас сумеснай прагулкі. Пасля таго ветэрынары вырашылі больш не раз'ядноўваць суседак.

Скрыншот з відэа

Улетку казу перамясцілі ў іншую частку заапарка, і лайка затужыла — перастала ісці на кантакт з людзьмі. Прыйшлося вяртаць Пудру да сваёй сяброўкі.

Калі ў Пудры з'явіліся казляняты, Вейсу аддзялілі ад сям'і. Але малыя пралазілі праз краты, а лайка пачала клапаціцца пра іх: «абараняла брэхам ад людзей, якія праходзяць міма, і грэла сваім густым футрам».

Як пішуць супрацоўнікі заапарка, Вейса працуе начным вартаўніком у службе аховы, а Пудра — «малочнай кухняй». Менавіта яе малаком выкормліваюць зверанят, ад якіх адмовіліся маці, і падкінутых маладых жывёл.

Каментары1

  • Вова
    16.01.2025
    Давно мовай не говорил. Подскажите, пожалуйста: сабака какого рода?

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць