Свет66

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ён атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах 26 студзеня ад прэзідэнта Грузіі Міхаіла Кавелашвілі.

Міхаіл Кавелашвілі (справа) на сваёй інаўгурацыі 29 снежня 2024 года з нефармальным кіраўніком «Грузінскай мары» Бідзінам Іванішвілі. Фота: Irakli Gedenidze/Pool Photo via AP

«Хачу павіншаваць вас з абраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пажадаць вам поспеху ў вашай дзейнасці», — адзначае Кавелашвілі, адначасова падзякаваўшы Лукашэнку за ягонае ранейшае віншаванне.

Таксама ў віншаванні Кавелашвілі адзначаецца, што падмуркам адносін паміж Грузіяй і Беларуссю з'яўляецца «узаемная павага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці».

Інаўгурацыя самога Міхаіла Кавелашвілі прайшла 29 снежня мінулага года. Ягоную легітымнасць не прызнае мясцовая апазіцыя і частка міжнародных партнёраў краіны, паколькі маюць пытанне да дэмакратычнасці парламенцкіх выбараў, праведзеных перад тым. На іх паводле афіцыйных звестак перамагла партыя «Грузінская мара», якая ўтрымлівае ўладу ў краіне з 2012 года.

Каментары6

  • Ёсік
    11.02.2025
    Каб не пачаў беларусаў выдаваць хунце.
  • Аляксандр
    12.02.2025
    Прэзідэнт Грузіі Саломе Зурабішвілі, а Беларусі — Святлана Ціханоўская
  • Янка
    12.02.2025
    Фота Іванішвілі з Кавелашвілі моцна нагадвае інтэрнэт-мэм "Я и мой пе...к"

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё5

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць