Здарэнні77

Хлопец, якога заглынуў кіт, расказаў, як яму ўдалося выжыць

«Я патраціў секунду, каб усвядоміць, што я знаходжуся ў чыімсьці роце, што, магчыма, мяне з’елі, што гэта магла быць касатка або марская пачвара», — распавёў 23-гадовы хлопец Бі-бі-сі.

Скрыншот відэа Бі-бі-сі

Адрыян Сіманкас пачаў думаць, як выжыць унутры гарбатага кіта, — і ў тую самую хвіліну істота выплюнула яго назад.

Венесуэльскі байдарачнік плыў праз Магеланавы праліў каля чылійскага ўзбярэжжа Патагоніі разам са сваім бацькам, калі адчуў, што нешта «ўдарыла» яго ззаду, «наблізілася» і «патапіла».

Яго бацька, Дал, быў за некалькі метраў і змог зняць гэта на відэа.

У пашчы кіта

«Я заплюшчыў вочы, а калі адкрыў іх зноў, то зразумеў, што апынуўся ў пашчы кіта», — распавёў Адрыян.

«Я адчуў, як слізкая тэкстура дакранаецца майго твару», — прыгадвае ён і дадае, што бачыў толькі цёмна-сіні і белы колер.

«Мне стала цікава, што я мог бы зрабіць, калі б ён мяне праглынуў. Я больш не мог змагацца, каб гэта спыніць», — сказаў ён.

«Я пачаў думаць, што рабіць далей».

Але праз некалькі секунд Адрыян адчуў, што яго зноў паднімае на паверхню.

«Я трохі баяўся, ці змагу затрымаць дыханне, бо не ведаў, наколькі глыбока я знаходжуся, і здавалася, што спатрэбіцца шмат часу, каб падняцца».

«Я падняўся за дзве секунды, нарэшце выбраўся на паверхню і зразумеў, што мяне не з’елі».

«Я не бачыў яго, толькі адчуваў»

Бацька Адрыяна, Дал Сіманкас, назіраў за тым, што адбываецца, у суседнім каяку.

Ён і сын перасякалі Ігл-Бэй — па ўзбярэжжы ад самага паўднёвага горада Чылі, Пунта-Арэнаса, — калі раптам Дал пачуў трэск ззаду.

«Калі я азірнуўся, я не ўбачыў Адрыяна», — распавёў 49-гадовы мужчына.

«На секунду я спалохаўся, пакуль не ўбачыў, як ён выходзіць з мора». «Тады я заўважыў нешта, цела, якое я адразу распазнаў як кіта па яго памеры».

Каб зняць хвалі, да задняй часткі свайго каяка Дал прымацаваў камеру. Але замест гэтага ён выпадкова зафіксаваў неверагодны момант жыцця свайго сына.

Калі Адрыян праглядаў кадры, ён быў уражаны памерамі кіта.

«Я не бачыў, калі з’явілася спіна і стаў бачны плаўнік. Я не бачыў, я чуў. Гэта мяне ўзрушыла», — сказаў ён.

«Але пазней, з відэа, я зразумеў, што жывёла на самой справе паўстала перад мной у такім велізарным памеры, што калі б я яе ўбачыў, то спалохаўся б яшчэ больш».

«Фізічна немагчыма праглынуць»

Для Адрыяна гэты вопыт не толькі пра выжыванне. Хлопец лічыць, што атрымаў «другі шанец», калі кіт яго выплюнуў.

«Унікальны» досвед у адным з самых экстрэмальных месцаў на Зямлі прымусіў Адрыяна задумацца пра сваё жыццё: што ён мог бы зрабіць лепш і як можа «скарыстацца гэтым вопытам і цаніць яго».

Паводле эксперта па дзікай прыродзе, ёсць простае тлумачэнне, чаму хлопец змог так хутка выбрацца з пашчы кіта.

У гарбатых кітоў вузкае горла «памер з бытавую трубу», прызначанае для глытання дробнай рыбы і крэветак, — распавёў BBC бразільскі прыродаахоўнік Рашэд Якабсан Себа.

«Яны фізічна не могуць праглынуць вялікія прадметы, такія як каякі, шыны або нават буйную рыбу, як тунец», — сказаў ён.

«Зрэшты, кіт выплюнуў байдарачніка, бо фізічна не мог яго праглынуць».

Прыродаахоўнік мяркуе, што гарбаты кіт, верагодна, выпадкова заглынуў Адрыяна: «Кіт мог карміцца зграяй рыбы і выпадкова захапіць каяк разам з ежай».

«Калі кіты занадта хутка выплываюць на паверхню падчас харчавання, яны могуць выпадкова ўдарыцца або праглынуць аб’екты на сваім шляху».

Навуковец папярэдзіў, што гэтая сустрэча — «важнае напамінанне», што ў месцах, дзе звычайна плаваюць кіты, варта пазбягаць выкарыстання дошак для вяслярнага спорту, серфінгу і іншых падобных водных сродкаў.

Лодкі, якія выкарыстоўваюцца для назірання за кітамі і даследаванняў, павінны заўсёды трымаць рухавікі ўключанымі, бо шум папярэджвае кітоў пра іх прысутнасць.

Каментары7

  • Цім
    15.02.2025
    Карацей: калі цябе заглынуў кіт, трэба адразу "стаць зоркай" :)
  • Андрусь
    15.02.2025
    Спачуваю кіту. Уяўляю шок беднай жывёлінкі, калі разам з цюлькай і рачкамі яму ў рот заскочыла нейкае гумава-валасатае брыдоцце памерам, што ўдавіцца можна...
  • окля
    15.02.2025
    Бацька Адрыяна, Дал Сіманкас, назіраў за тым, што адбываецца, у суседнім каяку.
    ...
    бацька ягоны янават не ойкнуў

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць