Свет33

Лідары АдГ: Вайна ва Украіне не тычыцца Германіі

Выступленні прадстаўнікоў АдГ учора суправаджаліся гучнымі апладысментамі залы.

Лідарка партыі Аліса Вайдэль і Аляксандр Гаўланд на пасяджэнні ў парламенце. Фота: Michael Sohn

За некалькі дзён да выбараў у Бундэстаг правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» заклікала Берлін трымацца ўбаку ад вайны ва Украіне, паведамляе Deutsche Welle.

«Гэта не наша вайна», — заявіў увечары 19 лютага ў Нойенхагене сузаснавальнік і ганаровы старшыня АдГ Аляксандр Гаўланд. Тую ж фразу паўтарыў і сустаршыня партыі Тына Хрупала.

Выступленні прадстаўнікоў АдГ суправаджаліся гучнымі апладысментамі залы, дзе прысутнічалі каля 400 слухачоў. У той жа час на вуліцы адбывалася акцыя пратэсту супраць ультраправых. Пратэстоўцы скандавалі: «Нацысты, вон!». Бяспеку гарантавала паліцыя.

Падчас свайго выступлення Гаўланд заявіў, што вайна Расіі ва Украіне — гэта канфлікт паміж дзвюма краінамі, а не паміж Расіяй і Германіяй. Паводле яго слоў, украінскі лідар Уладзімір Зяленскі «хацеў бы зрабіць нас удзельнікамі вайны, сцвярджаючы, што Украіна абараняе таксама і нашу свабоду».

Хрупала, у сваю чаргу, падкрэсліў, што Германія не павінна больш траціць грошы на чужыя войны.

Каментары3

  • Янка
    20.02.2025
    Калі спадар Гаўланд забыўся, што нават Нямеччыні Расея прынесла не свабоду, а 45 год камуністычнага канцлагеру замест 12 год нацысцкага, то раю яму выйсці з будынку Бундэстагу (былога Рэйхстагу), перайсці на іншы бок Шайдэманштрасэ і крыху пастаяць ля мемарыялу "Weiße Kreuze". Які быў створаны ў гонар немцаў, забітых камуністычнымі ўладамі DDR пад час спробы ўцякчы ў вольны свет праз Берлінскі мур.
  • Непрыемны
    20.02.2025
    Просто напомню.
    Член партии «Альтернатива для Германии» (AfD) Йорг Дорнау, депутат парламента земли Саксония, владеет сельскохозяйственным предприятием в Беларуси, где используется труд политических заключенных. Его компания «Цыбулька-Бел», расположенная в Лидском районе, заключила соглашение с местным Центром изоляции правонарушителей (ЦИП), привлекая осужденных по политическим статьям к работе на луковой плантации. Заключенные, задержанные за участие в митингах или выражение несогласия с режимом Лукашенко, работали в сложных условиях и получали около 5 евро в день, при этом часть заработка шла на содержание в ЦИП. Сам Дорнау лично контролировал их работу.
  • Барадзед
    20.02.2025
    Маск вам не поможет! Мы таких в сорок пятом на рога брали.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць