Свет

У Мексіцы застрэлілі «какаінавага караля Еўропы» 

Забойства Марка Эбена адбылося 13 лютага. Наркагандляр родам з Нідэрландаў быў адным з самых шуканых злачынцаў у свеце.

Паводле даных следства, ён шмат гадоў супрацоўнічаў з мексіканскім картэлем Сіналоа — адной з самых жорсткіх злачынных арганізацый у свеце, якая нясе адказнасць за тысячы забойстваў, піша Bild.

Пасля арышту боса Сіналоа Хаакіна «Эль Чапа» Гусмана ў 2017 годзе ўнутры картэля разгарэлася барацьба за ўладу. Лічыцца, што Эбен стаў на бок суперніка Гусмана — Ісмаэля «Эль Маё» Замбады. З таго часу яму даводзілася ўвесь час асцерагацца нападу. Аднак за забойствам какаінавага караля Эбена, верагодна, стаялі яго меркаваныя сябры: яны даведаліся, што мексіканскае падраздзяленне па барацьбе з наркотыкамі высачыла нідэрландца і збіраецца яго арыштаваць.

І бандыты вырашылі ліквідаваць таго, хто мог бы выдаць сакрэты падчас допытаў.

Забойцы падпільнавалі Марка Эбена каля раскошнай спартзалы ў горадзе Атысапан-дэ-Сарагоса, непадалёк ад Мехіка. Яго застрэлілі, калі ён стаяў літаральна ў кроку ад свайго браніраванага Cadillac.

Паводле заявы мексіканскіх уладаў, апублікаванай у газеце Milenio, забойцы апярэдзілі вайсковую паліцыю ўсяго на 14 хвілін.

На целе Эбена паліцыя выявіла падробленае пасведчанне супрацоўніка амерыканскага Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі (DEA). Там значыўся псеўданім «какаінавага караля» — Хесус Антоніа Веласкес Рывас. Гэта не была яго адзіная фальшывая асоба: у Расіі ён падарожнічаў пад выглядам дыпламата ЕС, у Бразіліі — як спецыяльны агент Еўрапола — таго самага ведамства, у чый спіс самых шуканых ён трапіў за кантрабанду 400 кілаграмаў какаіну ў скрыначках з-пад ананасаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць