Грамадства1212

У Гродне чыноўнікі і бюджэтнікі праводзяць флэшмоб: дружна плачуць, што ў іх забралі Караніка

«Скажы дзякуй губернатару!» — пасты пад такім загалоўкам з’явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама «Пул 4 Рэгіён». А ў сторыз — пасты і рылз ад няпростых гродзенцаў і жыхароў вобласці, якія дзякуюць Уладзіміру Караніку, шкадуюць, што ён пайшоў з пасады «губернатара» на віцэ-прэм'ерства ў Мінск, і нават плачуць на камеру, піша Hrodna.life.

Уладзімір Каранік

«Дзякуем за ўсё» і «Гэта быў круты час Гродзенскай вобласці» напісала 18-гадовая Марыя Мацюк, старшыня Рэспубліканскай рады навучэнцаў каледжаў і Гродзенскай абласной рады навучэнцаў каледжаў. Даслоўна тое самае напісала і яе маці, Алена Мацюк — майстрыха вытворчага навучання Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжа побытавага абслугоўвання, кіраўніца першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і актыўная ўдзельніца гарадскіх мерапрыемстваў.

«Найлепшы губернатар Гродзенскай вобласці», — напісала эстрадная выканаўца Аліна Чыжык, артыстка года Гродзеншчыны-2022, уладальніца вакальнай школы. У наступным відэа яна нават расплакалася:

«Мне будзе вельмі сумна ўсведамляць, што ён больш не губернатар нашай вобласці. Я не ведаю, чаго я плачу, але апошнія пяць гадоў — гэта быў такі ўзлёт у маёй кар’еры, у момант, калі Уладзімір Сцяпанавіч узначальваў нашу вобласць. Дзякуючы яму я стала і Чалавекам года Гродзеншчыны, пабывала і ў Кітаі, і ў Індыі».

Далей яна апублікавала яшчэ сем рылз, прысвечаных Караніку.

З новай пасадай Караніка павіншавалі рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і член Савета Рэспублікі Ігар Жук, намеснік загадчыка аддзела праектнай дзейнасці Гродзенскага АК ГА «БРСМ» Пётр Касіцкі, першая сакратарка Астравецкага раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Максімава, намесніца старшыні камісіі па сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Дар’я Раманіна, студэнт-журналіст і супрацоўнік канала «Гродна Плюс» Ягор Скепка, дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Андрэй Падліпскі.

Віншаванні і падзякі апублікавалі акаўнты Рады працоўнай моладзі Лідскага раёна, Гродзенскага музычнага каледжа, Гроднааблкінавідэапраката, баскетбольнага клуба «Прынёманне».

«Такая ўвага вельмі прыемная! Паверце, Уладзімір Сцяпанавіч усё бачыць, усё чытае!», — напісалі ў канале «Пул 4 Регион».

Каментары12

  • Індакітай
    04.03.2025
    Хацелася б пачуць гэтых, калі Каранік будзе сядзець на лаве падсудных разам з іншымі функцыянерамі рэжыма. "Мне будзе вельмі сумна ўсведамляць, што ён быў губернатарам нашай вобласці."
  • Ганьба
    04.03.2025
    Не па чыне. Гэта ж нейкае "Міні-Надо!". Калгасная дыктатура не прабачае тых, хто надта выпячваецца.
  • Мх
    04.03.2025
    "Братва імкнецца да ўлады".

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць