Грамадства

У папулярным крэме ад вугроў знайшлі небяспечны канцэраген

Кампанія L’Oreal SA адклікае ўсе партыі свайго сродку ад вугроў Effaclar Duo у ЗША праз магчымасць забруджвання крэмаў бензолам — вядомым канцэрагенам, паведамляе Bloomberg. Гэты прэпарат прадаецца і ў Беларусі праз аптэкі і маркетплэйсы.

Незалежная лабараторыя Valisure раней выявіла забруджванне бензолам у многіх папулярных сродках з перакісам бензаілу, уключаючы прадукты Proactiv і таварныя маркі Target Corp. і CVS Health Corp.

Effaclar Duo, які прадаецца пад французскім брэндам La Roche-Posay, змяшчае перакіс бензаілу — рэчыва, якое знішчае бактэрыі і дапамагае лячыць вугры. Год таму Valisure выявіла забруджванне бензолам у падобных прадуктах і заклікала Амерыканскае ўпраўленне па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі (FDA) адклікаць заражаныя сродкі.

Бензол — гэта натуральны кампанент бензіну і тытунёвага дыму, і, паводле даных Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША (CDC), у вялікіх колькасцях ён можа выклікаць лейкемію.

L’Oreal паведаміла, што тэставанне выявіла сляды бензолу ў адной партыі прадукта.

«Таму, у цесным супрацоўніцтве з FDA, мы прынялі рашэнне выдаліць абмежаваную колькасць бягучай формулы Effaclar Duo з гандлёвых пунктаў», — гаворыцца ў заяве кампаніі для агенцтва Bloomberg.

L’Oreal дадала, што з 2024 года распрацоўваецца палепшаная формула Effaclar Duo, якая неўзабаве з'явіцца ў продажы.

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць