Грамадства1616

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Казус адбыўся праз выкарыстанне дызайнерамі кантэнту з бясплатных стокаў.

Малюнкі на новай памятнай банкноце ўзятыя з часткова бясплатнага стока. Фота: Нацбанк Беларусі

Нацбанк збіраецца выпусціць памятную купюру незвычайнага наміналу 80 рублёў, якая будзе насіць назву «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». Але да яе афармлення ёсць пытанні. 

На аверсе змешчаны выявы манумента Брэсцкай крэпасці «Мужнасць» і скульптуры «Радзіма-маці». Таксама на фоне абодвух бакоў купюры можна пабачыць сілуэты іншых знакавых для Беларусі архітэктурных збудаванняў. У прэс-рэлізе згадваюцца толькі «Вароты Мінска», але не цяжка пазнаць сталічныя Чырвоны касцёл, царкву Святога Духа, выставачны павільён «МінскЭкспа», «Мінск-Арэну», Нацыянальную бібліятэку і манумент Перамогі.

Толькі адна выява на купюры не адпавядае ніводнаму вядомаму помніку архітэктуры на тэрыторыі Беларусі — падвоеныя ветракі, размешчаныя над манументам «Мужнасць».

Адзін з ветракоў, які мае двухсхільны дах, можна было б прыняць за вольную мастацкую стылізацыю ветракоў-казловак, распаўсюджаных на Беларусі, бо, калі не лічыць вокнаў і памеру махаў, яны прыкладна так і выглядаюць.

Але другі вятрак, вузкі і з незвычайным завяршэннем, не падобны ні да аднаго вядомага ветрака ў Беларусі, а ў яго форме адчуваецца нешта замежнае.

Падборка з 10 вектарных выяў славутасцяў Беларусі з дзіўнымі ветракамі. Фота: Freepik.com

Нам удалося адшукаць, адкуль дызайнеры новай купюры ўзялі гэтыя выявы. Падборка з 10 славутасцяў Беларусі ў вектарным фармаце была выкладзена мастаком пад нікам creativebringer на стокавым сайце Freepik.com.

Частка кантэнту на сайце даступная бясплатна, але з умовай пазначэння аўтарства, а іншая — па платнай падпісцы, якая дазваляе выкарыстоўваць іх без неабходнасці згадваць крыніцу. Падборка славутасцяў Беларусі пазначана як прэміяльны кантэнт, за які трэба плаціць. 

Млын галандскага (шатровага) тыпу з Бярозаўкі Кармянскага раёна, перавезены на тэрыторыю музея «Дудуткі». Фота: Wikimedia Commons
Вятрак-казлоўка з Даматканавічаў Клецкага раёна, перавезены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Казлоўку можна было б прыняць за адзін з ветракоў на выяве, але другі ні да чаго не падобны. Фота: Wikimedia Commons

У падборцы таксама прысутнічаюць гэтыя ветракі, але адлюстраваныя ў іншы бок. Ніякага тлумачэння таго, што гэта за аб'ект, на сайце няма. Яны выглядаюць як млыны ў якіх-небудзь Нідэрландах («галандскія млыны» распаўсюджаны на Беларусі, але гаворка ідзе пра канструкцыю з нерухомым корпусам, а не пра знешні выгляд),

але і там адшукаць хоць якія блізкія аналагі не ўдалося. Магчыма, гэтыя ветракі — проста фантазія мастака, якая не выклікала ніякіх пытанняў у аўтараў дызайну беларускіх банкнот.

Ветракі ўвогуле ўлюбёныя аб'екты гэтага аўтара, яны таксама трапілі ў ягоныя падборкі для Нідэрландаў, Францыі, Даніі, Фінляндыі, Эстоніі і Польшчы. Дакладней, у польскую падборку трапіў не вятрак, а навігацыйны знак на канцы хвалярэза ў Свінауйсці, які зроблены ў выглядзе ветрака.

Падборка з 10 вектарных выяў славутасцяў Польшчы. Фота: Freepik.com
Става Млыны на канцы хвалярэза ў Свінауйсці пазнаецца нават у стылізаваным варыянце. Фота: Wikimedia Commons

Розныя візуальныя казусы і дэфекты друку вельмі цэняцца калекцыянерамі-баністамі. Абмежаваны тыраж новай купюры і выкарыстанне ў яе афармленні малюнкаў са стокаў з невядомым аб'ектам, здаецца, робіць яе цікавай для аматараў грашовых дзіваў.

Каментары16

  • Anatol Starkou
    27.03.2025
    Нічога не заўважыў дрэннага з гэтымі ветракамі. Дый на малюнку банкноты яны змешчаны па-за межамі Беларусі, хутчэй за ўсё ў Літве.
  • стАрковым пасвяшчаецца!
    27.03.2025
    Anatol Starkou, хоть сцы в глаза - божья роса!)....
  • У вас на голове кусок овна!
    27.03.2025
    стАрковым пасвяшчаецца!, Что вы ко мне прицепились!А может это шака!Будьте позитивнее!Реальный случай из жизни

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў3

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце15

У раёне «Мінск-Свет» адбыўся пажар1

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах12

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць