Свет

За год беларусы набылі ў Польшчы тры тысячы кватэр

У 2024 годзе грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы каля 3 тыс. кватэр агульнай плошчай амаль 180 тыс. квадратных метраў. Гэта на 60% больш, чым у 2023 годзе, піша Most cа спасылкай на Propertynews.pl.

Усяго ў 2024 годзе замежнікі набылі ў Польшчы 17 330 кватэр, або на 21% больш, чым годам раней. Больш за палову набылі ўкраінцы — каля 9 тыс. — гэта на чвэрць больш, чым у 2023 годзе. Беларусы — на другім месцы.

А вось грамадзяне Германіі сталі радзей укладваць грошы ў жыллёвую нерухомасць у Польшчы: за 2024 год яны набылі аб’екты агульнай плошчай 57 тыс. квадратных метраў, што на 25% менш, чым у 2023 годзе.

Найчасцей замежнікі набывалі кватэры ў Варшаве. За год у сталіцы яны набылі 3535 кватэр, з якіх 3045 набылі фізічныя асобы, а 490 — юрыдычныя. Гэта больш чым на 20% перавышае паказчык папярэдняга года. На другім месцы знаходзіцца Кракаў (1523 кватэры). Далей ідуць Уроцлаў (1491), Лодзь (827), Познань (540), Гданьск (325), Гожаў-Велькапольскі (204), Шчэцін (158).

Сярэдняя плошча кватэры, набытай замежнікамі ў Польшчы, склала 58 кв. метраў. Гэты паказчык істотна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім годам.

На думку Барташа Турэка, эксперта кампаніі Hreit, рост цікавасці замежнікаў да набыцця жылля ў Польшчы выкліканы як геапалітычнымі ўмовамі, так і спрыяльнай сітуацыяй у краіне.

— Для многіх людзей ключавымі ўмовамі з’яўляюцца эканамічная стабільнасць, нізкае беспрацоўе, рост заробкаў і больш нізкі, чым у Заходняй Еўропе, кошт жыцця, — адзначыў Турэк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць