Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха
-
24.04.2025Божачкі, нейкі цырк на дроце: адзін нішавы журналіст у адзін момант прыдумаў, што ён пісьменнік, і ананім, які ў адзін момант вырашыў стаць рэцэнзентам і ўшчаміўся з таго, што хтосьці зноў не напісаў вайну і мір.
-
24.04.2025То "яснасці няма" і "патлумачце", то ўсе вельмі відавочна і такое ўжо пісалі. Мамкіны рэцэнзенты, як заўсёды
-
24.04.2025Яшчэ ад Борхеса мы ведаем, што адсутнасць Нобеля не азначае адсутнасць талентаў. Троху дзіўна чытаць, што беларускага аўтара папракаюць у тым, што ён піша пра беларускія рэаліі. Шкада, што аўтар матэрыялу не аналізуе твор, а апануе сваім уласным, выгаданым чаканням ад аўтара і кнігі, жаданню "больш нечаканага", засяроджваецца не на кнізе, а на асобе аўтара. Добра, што сучбелліт натхняе, дрэнна, што на цмяныя развагі ізноў пра вайну і мір, а не пра сваё. Маё галоўнае ўражанне ад артыкула: аўтар вельмі хацеў напісаць яшчэ адзін артыкул. А ўлічваючы, што вясёлыя і добрыя ў яго ўжо ёсць, ён вырашыў напісаць злы і з прэтэнзіяй. Выйшла вымучана.
-
25.04.2025Ня трэба мець літаратурную адукацыю, каб зразумець, што "літаратура" Чарнухі такая ж жоўтая, як і яго блогерска-журналісцкая дзейнасць. Проста назвацца журналістам ці пісьменнікам недастаткова, каб схаваць сваё графаманства.
Добраму аўтару трэба нешта ўсярэдзіне мець: нешта няўлоўнае, чаго бракуе спадару Чарнусе.
P.S. Што там кніга Чарнухі? Ваша рэзэнзыя не дачыталася.