Грамадства

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Адна з іх праз абыякавасць мясцовых уладаў разбурылася ў 2020 годзе. 

Капліца на тэрыторыі сядзібы Агінскіх «Ганута», цяпер і ў пачатку XX стагоддзя. Фота: сацсеткі, Wikimedia Commons

Дзве капліцы на тэрыторыі сядзібы Агінскіх «Ганута» ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна калісьці змяшчалі скульптуры святых пад сваімі барочнымі купаламі, што абапіраюцца на чатыры круглыя аркі. Як і іншыя збудаванні сядзібы, яны былі ўзведзеныя яшчэ ў 1765 годзе італьянскім архітэктарам Абрахамам Гену, які таксама стварыў Лявонпальскую сядзібу.

Сядзібны дом не збярогся. Фота: Wikimedia Commons
Адна з капліц на тэрыторыі сядзібы «Ганута» ў пачатку XX стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

Сёння нічога не засталося ад шляхецкай сядзібы, няма скульптур у капліцах, дый самі капліцы не ў найлепшым стане. 

Вілейскія актывісты і сябры суполкі аховы помнікаў білі трывогу, што капліцы могуць хуткім часам канчаткова разбурыцца, але да іх слоў мясцовыя чыноўнікі, на якіх ускладзена ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей, заставаліся глухімі.

Урэшце ў кастрычніку 2020 года адна з капліц абвалілася. Толькі гэта прымусіла мясцовыя ўлады звярнуць увагу на помнікі архітэктуры.

Руіны капліцы, якая развалілася ў 2020 годзе. Фота з сацсетак

У 2021 годзе былі распрацаваныя зоны аховы, якіх да таго часу не было. Чыноўнікі абяцалі, што выдзеляць грошы на рамонтна-аднаўленчыя работы ў Ручыцы ў 2022 годзе, але інфармацыі пра тое, што гэта было зроблена, няма.

Прынамсі з 2024 года рэстаўрацыю капліц за свае сродкі пачало Рэспубліканскае грамадскае аб'яднання рэстаўратараў, якое ўзначальвае Міхаіл Жых, былы галоўны інжынер «Мінскай спадчыне». Жых заклікаў усіх ахвотных паўдзельнічаць у аднаўленні помнікаў талакой.

Праект аднаўлення капліцы ў Ручыцы. Фота з сацсетак

Праект быў распрацаваны рэстаўратарам Аляксандрам Вашкевічам у пачатку мінулага года ў інстытуце «Белжылпраект», дзе Жых цяпер займае пасаду намесніка дырэктара.

Пакуль аднаўляецца толькі тая капліца, якая найбольш захавалася. Ужо часткова атынкаваны яе фасады, але да завяршэння, выглядае, яшчэ далёка. Пасля рэстаўрацыі на капліцу вернецца складаны барочны шлем, крыж з прамянямі, а ва ўнутранай прасторы з'явіцца тумба са скульптурай Дзевы Марыі. 

Рэстаўрацыя адной з капліц у Ручыцы. Фота з сацсетак
Рэстаўрацыя адной з капліц у Ручыцы. Фота з сацсетак
Рэстаўрацыя адной з капліц у Ручыцы. Фота з сацсетак

Мяркуючы па назве, праект прадугледжвае таксама аднаўленне капліцы, якая развалілася ў 2020 годзе — яны з'яўляецца аднолькавымі па архітэктуры, што спрашчае рэстаўрацыю. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць