Каментары да артыкула

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?

  • Знаток
    26.04.2025
    Правильно говорить Батька.
  • даведка
    26.04.2025
    Бацька Рымскі і Шклоўскі.
  • папа і папы
    26.04.2025
    "Ніякага іншага «Папы», акрамя біскупа Рыма, пантыфіка, па-беларуску няма."

    біс-куп... "біс" (укр.) - гэта "чорт
    "панты" - таксама харяшё
  • Ваўкалак
    26.04.2025
    папа і папы, сведка Задорнава?
  • Руслан
    26.04.2025
    Дзякуй за падказку! Буду ведаць :)
  • Дзя
    26.04.2025
    Не магу пагадзіцца. Беларусы не жывуць, аточаныя вакуумам. Ёсць словы, якія пад знешнім уздзеяннем патрабуюць удакладнення. Да прыкладу, казаць цяпер слова жыды, ці проста папа. Не магчыма ігнараваць уздзеянне расейскай інфармацыйнай прасторы. Вось калі імперыя знікне, тады, мо і словы адродзіцца, а не будуць гучаць як знявага ў дачыненні да габрэяў ці трасянка, сказаўшы выраз "папа памёр"
  • паганка
    26.04.2025
    Дзя, "калі імперыя знікне", тады, бум спадзявацца, не будзе ні пап, ні папоў
  • Георгі Рой
    26.04.2025
    Калі гаварыць пра лідараў хрысціянскіх цэркваў, то папамі сябе шмат хто называў. Пазней замацаваўся тытул у дваіх: у рымскага епіскапа і ў александрыйскага. То бок, з пункту гледжання усходніх хрысціян гэтае ўдакладненне праясняе пра якога з двух пап уласна ідзе размова. Хаця, зразумела, тэрмін пераважна асацыюецца менавіта з Рымскім папам.
  • miram
    26.04.2025
    Тытул "папа" ёсьць яшчэ ў двух патрыярхаў: александрыйскага і копцкага (грэцкае Πάπας, копцкае Ⲡⲁⲡⲁ).
  • апошні інспэктар
    26.04.2025
    ня буду спрачацца, адзначу толькі, што беларускі Касьцёл мае ўласны соцыёлект. дзе шмат чаго такога, чаго няма ў літаратурнай мове. нават на ўзроўні фонэтыкі.
  • М
    26.04.2025
    апошні інспэктар, напрыклад?
  • апошні інспэктар
    26.04.2025
    М, напрыклад, слова "адмаўляць" часта ўжываецца ў значэньні "прамаўляць" а не ўласьцівым яму значэньні "адрынаць" – адмаўляць малітвы, адмаўляць Ружанец і г.д.
  • Гарадзенец
    26.04.2025
    Для нас - католіка- Папа/Papież, для праваслаўных беларусаў і расейцаў - папа рымскі.
  • Як то няма
    26.04.2025
    Папа -- гэта бацька, калі ён не Рымскі. А супраць Бацькі няма чаго! У нас дзьвухмоўе ілі як?
  • .
    26.04.2025
    Так і проста "папа" у рускай - не сваё слова, а запазычанае з французскай. У арыгінале "тятя", падобна іншым славянскім мовам.
    (Так што ў рускай канкурэнцыя паміж двума словамі, запазычанымі рознымі шляхамі.)

    Акрамя наяўнасці амоніма "папа" на форму "Папа Рымскі", мяркую, магло паўплываць і праваслаўе. Як бы лакалізацыя тэрміна і ўлады: ён не "Папа" ўвогуле, а ўсяго толькі "Рымскі".
  • [Рэд. Выдалена]
    27.04.2025
    ., tata, a nie "ciacia".
  • .
    27.04.2025
    Я пра рускую кажу. У рускіх менавіта "тятя".
    Форма "тата" таксама зафіксавана, але ў пскоўшчыне, паўднёвых губерніях, гэта значыць, або уплыў ад беларускай і ўкраінскай моў, або непасрэдна ад носьбітаў тых моў.

    І майце мужнасць выбачыцца і за сваю памылку, і за хамства пры звароце да незнаёмага чалавека.
  • TATA Рымскі!
    27.04.2025
    zusiody karzu : TATA Рымскі!
  • ??
    27.04.2025
    А в беларуском языке разве есть слово "папа" в смысле "отец"? Я был уверен что нет. Понятия "отец" передаются словами "тата", "бацька". Папа это как то по-русски.
    А как говорят о понтифике в других славянских языках?

    [Зрэдагавана]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць