Каментары да артыкула

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?

  • .
    24.05.2025
    1. Мабільны аператар (і карнікі) заўсёды ведаюць IMEI вашага тэлефону. Гэта значыць, і без перапісвання на мяжы, проста па факце першага і кожнага наступнага падключэння да мабільнай сеткі.
    (А перапісваюць, як пісалі СМІ, толькі для таго, каб дакладна даведацца, што вы прынеслі на агляд менавіта той тэлефон, якім карыстаецеся звычайна, а не "часовы для агляду").

    2. Слушна сказана, што лепш змяняць паролі акаўнтаў на іншых прыладах. І увогуле лепш нічога не рабіць на тэлефоне да моманту скідвання да завадскіх налад або перапрашыўкі.
    Напрыклад, кансультавацца з кімсьці, шукаць у інтэрнэце пра ачыстку тэлефона, шукаць у тэлефоне новыя падазроныя праграмы і г.д.
    Бо ў тэлефоне могуць паставіць праграму, якая назірае за вашымі дзеяннямі і адсылае карнікам. І яны убачаць вашыя апошнія дзеянні.
    Можна адключыць інтэрнэт, напрыклад, фізічна: выняць сім-картку і выключыць мадэм з wi-fi. І пасля таго ўжо дарабіць, што трэба.
    У навінах было пра тое, як карнікі прыляцелі, ўбачыўшы, як чалавек выдаліў іх праграму. А так яны хаця б не ведаюць дакладна, як яна перастала працаваць.
  • 24.05.2025
    Ўсё больш -менш дакладна . Не спрачаюся але дадам . Пра IMEI . Існуе шмат прыкладаў якія змянюць яго . Не на заўсёды . Алеж гэтай магчымасцю заўседы магчыма карыстацца. Калі пры першім карыстанні яго змяніць далей будзе значна лепей .
  • .
    24.05.2025
    Так, было такое. Напрыклад, у мадэмах падмянялі пад IMEI нібыта тэлефона.
    З-за таго, што падмена IMEI амаль паўсюдна крыміналізавана, амаль нідзе і не засталося. У тэлефонах толькі некаторых старых.
  • Д'ябаліка Млыннікава
    24.05.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць