Грамадства44

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?

Беларусы часам сутыкаюцца з аглядамі тэлефонаў — пры праходжанні мяжы, пры прафілактычных гутарках на працы, пры затрыманні. Распыталі ў ініцыятывы CyberBeaver, што рабіць з тэлефонам пасля таго, як сілавікі яго вярнулі.

Калаж «Нашай Нівы»

Што рабіць, калі смартфон доўга быў у руках сілавікоў?

Гэта сітуацыі, калі тэхніку афіцыйна канфіскавалі або калі яна была ў руках спецслужбаў дастаткова працяглы час — падчас ператрусу ці пакуль вы былі на «сутках». У ініцыятыве CyberBeaver кажуць, што няма сапраўды надзейных варыянтаў, як праверыць бяспеку тэхнікі пасля вяртання:

«Пасля канфіскацыі або агляду тэлефона лепш лічыць прыладу скампраметаванай. Нават калі вам яе вярнулі, вы ўсё роўна не ведаеце дакладна, ці мелі да яе доступ, якую інфармацыю атрымалі, ці ўсталявалі нешта», — кажуць у ініцыятыве.

Тэлефон варта скінуць да заводскіх наладаў, а яшчэ лепш — перапрашыць праз афіцыйны сайт вытворцы (інструкцыі па перапрашыўцы для розных вытворцаў розныя). У CyberBeaver кажуць, што гэта дапаможа прынамсі прыбраць падазроныя праграмы і вірусы.

Таксама трэба паклапаціцца пра паролі ад акаўнтаў, то-бок перапісаць іх. Не варта без неабходнасці аднаўляць рэзервовыя копіі, як прапануе сістэма пасля скіду тэлефона да заводскіх наладаў, бо гэта можа вярнуць шкоднасныя праграмы, якія вам запісалі спецслужбы. Перад скіданнем наладаў усё важнае лепш захаваць уручную.

Яшчэ варта змяніць паролі ад усіх акаўнтаў, у якія вы ўваходзілі з тэлефона — iCloud / Google Account, пошта, сацсеткі, месенджары. Прычым рабіць гэта лепш з іншай прылады, якая не была ў руках у сілавікоў. Пераправерце актыўныя сесіі паўсюль, дзе можна, і закрыйце тыя, якія вы не пазнаяце.

Праверце, ці наладжаная ў вас паўсюль двухфактарная аўтэнтыфікацыя і ці не знікла яна там, дзе ўжо стаяла.

Самы бяспечны варыянт — прадаць прыладу і купіць новую, набыць новую SIM-карту і наладзіць усё з нуля. Важна: перад продажам прылады не забудзьцеся падрыхтаваць яе і скінуць да заводскіх налад.

Калі пры праглядзе вашай прылады перапісалі IMEI тэлефона, гэта дазваляе ў далейшым ідэнтыфікаваць вас па сотавай сетцы і адсачыць перамяшчэнні нават пры змене сім-карты ці афармленні яе на іншага чалавека. Усе новыя нумары і SIM-карты будуць адразу прывязвацца ў базах аператараў да вашага старога IMEI.

А калі тэлефон правяралі падчас праходжання мяжы ці быў кароткі агляд?

Магчыма, лепш завесці асобны тэлефон для падарожжаў з мінімумам даных, якія патрэбныя для перасячэння мяжы.

Калі няма магчымасці паехаць з іншай прыладай, падрыхтуйце гэту. Калі вы выдалялі нейкія файлы, не забудзьцеся выдаліць таксама папкі з выдаленымі файламі. Скідаць тэлефон перад мяжой да заводскіх наладаў не рэкамендуюць, бо гэта выглядае падазрона.

Што рабіць пасля агляду — універсальнага адказу няма.

«Калі агляд быў фармальным, тады асноўная пагроза — гэта ўцечка асабістай інфармацыі, сувязяў і кантэксту вашага жыцця, але не заражэнне тэлефона ці кантроль над ім», — кажуць у ініцыятыве.

Калі вы падазраяце, што на тэлефон паставілі староннюю праграму, абнавіце яго пасля да заводскіх наладак.

А што рабіць, калі ў вашым тэлеграме запускалі адмысловы бот, які збірае звесткі?

Гэтыя парады «Кіберпартызаны» давалі пра бот «Магніт», які сілавікі запускалі на тэлефонах затрыманых:

  • Ніколі больш не падпісвацца з гэтага акаўнта на палітычныя каналы або чаты.
  • Як мага хутчэй выдаліце акаўнт.
  • Прааналізуйце, якія звесткі пра вас маглі атрымаць такім чынам, ці можа вам пагражаць за гэта крымінальная справа.

Ініцыятыва CyberBeaver прапануе кансультацыі па бяспецы для тых, хто ў Беларусі і за мяжой. Калі вы перажываеце за ўласную бяспеку і патрабуеце дапамогі, можна звярнуцца да іх праз бот.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • 24.05.2025
    Ўсё больш -менш дакладна . Не спрачаюся але дадам . Пра IMEI . Існуе шмат прыкладаў якія змянюць яго . Не на заўсёды . Алеж гэтай магчымасцю заўседы магчыма карыстацца. Калі пры першім карыстанні яго змяніць далей будзе значна лепей .
  • Д'ябаліка Млыннікава
    24.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    24.05.2025
    Так, было такое. Напрыклад, у мадэмах падмянялі пад IMEI нібыта тэлефона.
    З-за таго, што падмена IMEI амаль паўсюдна крыміналізавана, амаль нідзе і не засталося. У тэлефонах толькі некаторых старых.

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй13

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам25

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць