Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады
-
12.05.2025Хочаце поўнасьцю пахаваць КР - абярыце Кныровіча. Чалавека не здатнага ні на што большае чым пасада масавіка-зацейніка у зонаўскім клубе, але з дазволу сматрашчага.
-
12.05.2025Лепш малады былы чыноўнік, чым стары схематознік, які на аткатах з дзяржзакупак сядзеў. З гэтым вы ніякіх грашэй дакладна не пабачыце, толькі калі ў Кныровіча кішэні.
-
12.05.2025Параза ці падтрымка?, шаноўны, для той публікі ў КР менавіта такія масавікі-зацейнікі з зонаўскім досведам і патрэбныя. Можа, хоць па паняццях зразумеюць небаракі гэтыя.
-
12.05.2025Што за наіўны паўтор савецкай прапаганды пра бальшавікоў, рэвалюцыйную сітуацыю і рэвалюцыйны клас у Кныровіча?
Бальшавікі прыйшлі да ўлады ў выніку контррэвалюцыйнага перавароту пасля сапраўднай, Лютаўскай рэвалюцыі.
Рэвалюцыйная сітуацыя на той час сышла, можна казаць толькі пра працяг нестабільнасці ў краіне і слабасць новай улады.
"Рэвалюцыйны клас" у разуменні бальшавікоў - пралетарыят - насамрэч іх не падтрымліваў, тое можна разумець па выніках выбараў, у якіх бальшавікі ніколі не атрымлівалі большасць. Пераварот зрабіў не клас, а група змоўшчыкаў, якая сама сябе прызначыла кіраўніцтвам таго класу, насамрэч працоўных там не было. Дарэчы, па большасці гэта была як раз апазіцыя з эміграцыі, што прыехала ў краіну ў час падзей.
Бальшавікі прыцягнулі апісанне падзей да марксісцкай тэорыі класавай рэвалюцыі, калі тыя падзеі насамрэч мелі іншыя механізмы. (Хлуслівая ўлада пачынала с хлусні з самага пачатку). Маўляў, гэта не толькі мы, гэта прагрэсіўная частка народа, гэта ўвогуле гістарычны прагрэс.
Чаму можа "вучыць" тая гісторыя: дакладна не справядлівасці догмаў савецкай прапаганды пра рэвалюцыю і класы, "вярхі" і "нізы". Толькі відавочнаму: ў часы нестабільнасці магчыма рознае. -
12.05.2025І яшчэ высновы:
1. Абсурдна разважаць пра прыход да ўлады будучага прэзідэнта дэмакратычнай «Новай Беларусі» на прыкладзе бальшавікоў, якія тую маладую дэмакратыю і знішчылі (падмянілі Саветамі).
2. Маладыя дэмакратыі ўразлівыя, у час іх развіцця да ўлады могуць нечакана прыйсці новыя сілы, якія будуць ужываць гвалт і папулізм.
3. Адэкватнасць той ідэалогіі новай улады хворае грамадства не здолее ацэніць своечасова. А яе ўплыў будзе настолькі моцны, што і праз 100 год постсавецкія людзі будуць разважаць яе штампамі. -
12.05.2025[Рэд. выдалена]
-
12.05.2025Каго яшчэ здзіўляе, што ў людзей, якія заступаюцца за "велікую" расейскую культуру аўтаматар узнікаюць Леніны ў галаве.
Дарэчы, арыгінал запісу на расейскай мове. У моўна-культурным плане ўжо цяжка адрозніць лукашэнкаўцаў ад многіх новых апазіцыянераў. -
12.05.2025Тут шмат і беларускамоўных, і нават, здаецца, нацыянальна-арыентаваных, якія ў сваіх разважаннях няяўна прымяняюць гвалтоўную бальшавісцкую логіку.
Шукаюць новых правадыроў і пакланяюцца ім. І г.д. -
12.05.2025За ўвесь час працы ў КР хто ўзгадае Якуб нармалевую ініцыятыву ад Кныравіча.
Акрамя розных палак у калёсы ініцыятывам блока Латушкі.
Пасада спікера яму не дадасць крэатыўнасці на карысць беларусам, але ён будзе прадстаўляць КР у знешніх стасунках. Я б не жадала, каб па ім рабілі высновы аб беларусах.
[Зрэдагавана]