Ну вось беларусам і украінцам аказваецца складана прызнаць існаваньне нас - паляшукоў-падляшукоў.
Лол
13.05.2025
Этноляг, нейкі, дужа мякка кажучы, слабы з Вас этноляг, раз Вы ня ведаеце ні пра Ігнацыя Даніловіча, ні пра Мікалая Янчука, ні пра дзейнасьць Беларускай сацыялістычнай грамады ў міжваеннай Польшчы – у тым ліку на Падляшшы, напрыклад, пад Бельскам, дзе БСГ мела адны з найбольш уплывовых суполак. Ну не інакш усе гэтыя людзі аднаму Вам назло не прызнавалі і назло лічылі сябе беларусамі.
Брэст
14.05.2025
Лол, дзеля ісціны трэба прызнаць, што Кляшчэлі і Дашы - не пад Бельскам. На Падляшшы на захад ад Белавежскай і Кнышынскай пушчаў - украінскія гаворкі, а на ўсход ад іх - беларускія. Бо з поўдня з гэтага боку пушчы ішлі валыняне, а з усходу з таго боку пушчы - дрыгавічы.
Лол
14.05.2025
Брэст, Кляшчэлі? Не пад Бельскам? True story. На мапу хоць паглядзіце. Ну і таксама перш чым жаваць гэтую тэзу пра валынянаў, што вандруе з працы ў працу зь ХІХ стагодзьдзя, хоць бы паказалі вынікі рэальных археалягічных раскопак, якія гэта даказвалі б.
Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала