Каментары да артыкула

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?

  • Илья
    22.05.2025
    Человечество поумнело, IQ плохая метрика
  • супадзенне
    22.05.2025
    супадзенне зусім не азначае следства. гэта першае.

    другое: без ЭВМ і глабальнай павуціны шмат якіх дасягненняў проста не было б, да прыкладу ў той же фарматэўтыцы ці лекаванні ракавых пухлін.

    луддызм - пройгрышная ідэалогія, спадар Цыганкоў.
  • .
    22.05.2025
    Няўжо людзі, якія стагоддзе таму выбіралі танныя ідэалогіі камунізм і фашызм, былі нашмат разумнейшымі?

    Камп'ютар, інтэрнэт, штучны інтэлект дапамагаюць людзям тупець толькі ў адной просценькай умоўнай мадэлі:
    калі яны вырашаюць частку задач, якія раней вырашаў чалавек, і з-за таго частка ўменняў чалавека прынцыпова знікае.
    Такое справядліва толькі на даволі спецыфічных прыкладах: напрыклад, арыфметыка без калькулятара.

    А ўвогуле чалавек пачынае вырашаць іншыя задачы, не менш складаныя: як запраграмаваць той камп'ютар або хаця б проста працаваць на ім.
    Гэта ўсё ж трохі складаней за чытанне газеты і бухгалтарскі ўлік на паперках.
    Аднак не настолькі, як нам жадаецца - каб чалавек перайшоў на нейкі новы ўзровень на 2 галавы вышэй. Мабыць, адсюль і расчараванне.
  • Найперш не гпласі!
    22.05.2025
    1) Калісьці манахі былі супроць кнігадрукавання: "як так, кожны друкуе што хоча і кожны чытае што хоча?"
    2) Сёння доступ да любой кнігі свету ў кожнага ў кішэні.
    3) Чалавек не паразумнее, калі прачытае не тую кнігу, а іншая будзе недаступнай. Народжанаму ў СССР варта памятаць пра такую пагрозу.
    4) "Пасля гэтага" і "разам з гэтым" не значыць "з прычыны гэтага".
    5) Хто сказаў, што чалавецтва дурнее?
    Пакажыце мне гэтага разумніка.
    6) Нежаданне вучыцца карыстацца дасягненнямі цывілізацыі не падстава знішчаць цывілізацыю.
    7) У Швецыі "электронныя носьбіты не так уплываюць"? Гл. п. 6.
    Урэшце можна згасіць святло і вучыцца пры свечках, бо няправільнае асвятленне псуе зрок.
    Бадай самая лепшая школьная адукацыя ў свеце фінская, дзе адмовіліся ад пісьма рукамі, а французы, здаўна і сёння самыя лепшыя у свеце матэматыкі, ад першае клясы карыстаюцца калькулятарамі без адвечнага савецкага "устного счета".
    Паасобныя фрагменты эрудыцыі не больш як фрагменты эрудыцыі, не варта рабіць іх культам ці аргументам "ад усяго".
    8) "Я дзесьці чытаў" не значыць "вось вам рэцэпт".
  • Цікава
    23.05.2025
    Зніжэнне, цікава цікава. Такая хлусня не навуковая. Яшчэ 100 гадоў таму, усё сяло інтэлектам блішчала, а зараз бяда. Гэтыя тэсты іQ якія не нашто не годныя. Як вымераць інтэлект у бушмена які жыве усё жыццё у сваёй пустыні і вялікага навукоўца які згіне у гэткай жа пустыні за дзень хто з іх дурань. Вельмі не навукова, вельмі
    • вельмі
      23.05.2025
      Цікава,
      Можна вымераць усё што заўгодна, было б жаданне.
      Ёсць мэтады вымярэння нават для людзей што ляжаць і ледзь дыхаюць.
      Даючы мінімум рэакцый.
  • адсыхае за непатрэбнасцю
    23.05.2025
    Насамрэч пра механізм гэты пісалі яшчэ ў 80 гады і інтэрнэт тут вінны ўскосна.
    Ёсць у чалавека нейкі зуд, нешта новае пабачыць, даведацца, прачытаць. Той зуд даволі паспяхова ўтаймоўваецца тэлевізарам.
    А смартфонам яшчэ лепей. Такія кароткія інтэнсіўныя раздражняльнікі вялікай частаты. Тык-ток вось бадай рафініраваны такі уздзеяч.
    Тут праўда ёсьць. Але як ад іх адмовіцца?
    Аўтамабілі таксама шмат шкоды робяць, але ніхто ад іх адмаўляцца і не думае.
  • М
    23.05.2025
    Ага, можна падумаць бігдата, крыпта лягчэйшыя чымся лічыльнікі?
  • .
    23.05.2025
    Правільна вырашыць пытанне пра падзенне або рост інтэлекту па майму разуменню было б неяк так:

    Узяць даволі вялікую колькасць людзей з розных сацыяльных груп, прафесій, краін, узростаў і г.д.
    Выявіць, якія інтэлектуальныя задачы яны вырашаюць цягам дня.
    Выявіць, наколькі яны прымяняюць пры гэтым свой інтэлект, наколькі складаныя спосабы прымянення, формы мышлення, разважанняў.
    З гэтага сфармаваць нейкую сінтэтычную метрыку для кожнага, і агульныя "сярэднія".

    Перыядычна праз гады паўтараць вымярэнні, як на тых жа людзях, так і на новых.
    Рабіць высновы са змен.

    Калі падобнага няма, разважанні на гэтую тэму носяць спекулятыўны характар.
    • Найперш не галасі!
      23.05.2025
      ., немагчыма двойчы ўвайсці ў адну рэчку.
      Тое, што сёння чалавек не ўмее запрагаць каня, не значыць, што чалавек страціў долю свайго інтэлекту.
      У кожную эпоху, у кожным часе сваё "запраганне каня" і адпаведна свае інтэлектуальныя намаганні.
      • .
        24.05.2025
        Калі знікла "запрагаць каня" і з'явілася "наладзіць мабільны", трэба неяк прыкладна параўнаць тыя намаганні, папярэдне прывесці іх да агульных сінтэтычных метрык.
        І тое ж самае для аднаго пакалення і розных прафесій: кожны вырашае розныя інтэлектуальныя задачы, аднак можна паспрабаваць параўнаць іх узровень, намаганні, разважанні.
        Толькі так можна параўноўваць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць