Свет

Кампанія Renault плануе пачаць вытворчасць дронаў ва Украіне

Французскі аўтаканцэрн Renault разглядае магчымасць стварэння вытворчасці беспілотнікаў на тэрыторыі Украіны.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Efrem Lukatsky, File

 Як паведаміў прадстаўнік кампаніі агенцтву AFP, з такой прапановай да іх звярнулася Міністэрства абароны Францыі. Аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынятае — Renault чакае «дадатковай інфармацыі ад Міністэрства», піша Bild.

Гаворка ідзе аб сумесным праекце Renault з адной з французскіх абаронных кампаній. Вытворчыя магутнасці, дзе будзе наладжаны выпуск дронаў, плануецца размясціць недалёка ад лініі фронту.

Міністр абароны Францыі Себасцьен Лекарню раней паведаміў, што адзін з найбуйнейшых аўтавытворцаў краіны ўступіць у «зусім новае партнёрства» з абароннай кампаніяй, каб разгарнуць ва Украіне зборачныя лініі па вытворчасці беспілотнікаў.

Чакаецца, што вырабленыя на месцы дроны будуць пастаўляцца ўкраінскім узброеным сілам. Акрамя таго, іх плануюць выкарыстоўваць і французскія вайскоўцы для «тактычных вучэнняў».

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць