Гэта толькі настройвае супрацоўнікаў і кліентаў гэтага дзіцячага цэнтру супраць беларускай мовы. Дырэктарка не зарыентавалася спачатку. Бо беларускамоўных мала, не было такога яшчэ ў яе практыцы. Потым хацела неяк выплысці, а яе топяць. Нашто пладзіць нянавісць?
1234
17.06.2025
Магілёў найлепшы, таксама не разумею, чаму плодзяць нянавісьць на моўнай глебе, цяжка быць беларускамоўным, калі з табой так абыходзяцца
Как обычно
17.06.2025
Культура отмены. И войны интернет-троллей. Пусть работают нормально, а на рейтинг наплевать. Странно, что кто-то из родителей выбирает школу ребенку по рейтингу Яндекса. Тем более неадекватному.
Караваджа
17.06.2025
І ў мяне няма вялікага негатыву да гэтай дырэктаркі. Яна існуе ў сітуацыі, якую стварыў пачварны рэжым. Дзе беларуская мова вынішчаецца і дакладна не належыць да "сакровішчаў нацыі". Дзе беларускія дзеці не ведаюць беларускай мовы, а бацькоў гэта не надта турбуе. Дзе беларускамоўны чалавек афлайн -- што тая белая варона. Дзе па-беларуску нельга нават атрымаць вышэйшую адукацыю.
І вось уявіце, як бы гэты цэнтр працаваў з беларускамоўнай выкладчыцай. Колькі было б пытанняў ад тых жа дзяцей кшталту "а чьто тьотья сказала?" Колькі б нязручнасцяў гэта стварыла. Бацькі маглі б яшчэ больш-менш лагодна паставіцца, але пэўна б знайшліся некалькі, якія б заявілі: "Мы не за это вам дьеньгі плацім, чьтобы мой рьебьенок нічьего не понімал".
Дырэктарка гэта разумела і не ўзяла на працу педагога. Дырэктарка -- прадукт сваёй эпохі. Такой яе зрабілі 30 гадоў пячорнага лукашызму. Манкурт не вінаваты ў тым, што яму ў свой час накінулі на галаву кусок скуры вярблюда.
Увогуле гэты выпадак -- сімптом, а не прыватны абуральны выпадак. Сімптом той катастрофы, да якой прывёў грамадства лукашэнка.
І звярніце ўвагу на паводзіны так званай улады. Што яна робіць у гэтай сітуацыі? Ну, канечне, насылае ва ўстанову праверку. Кашмарыць у любой незразумелай сітуацыі -- фірмовы почырк рэжыму.
Гэта тая самая ўлада, якая цалкам адказная за вынішчэнне мовы і такія вось сітуацыі. Якая робіць з людзей манкуртаў. Цяпер гэтая ўлада пакарае дырэктарку за свае ж уласныя грахі. І беларусікі ў сацсетках паставяць за гэта падабайкі.
плюмбум
17.06.2025
закрываем 1-ю ступень рускага ваенкамата.
1234
17.06.2025
Караваджа, давайце яшчэ карпянкова апраўдаем і зразумеем, прадукт рэжыму, бедненькі
Імя па бацьку
17.06.2025
Караваджа, чыноўнікі толькі кажуць, што яны праверку даслалі. На самой справе нічога яны не зрабілі. І не зробяць. Бо навошта? Абараніць дзяўчыну, якую не ўзялі на працу праз моўную дыскрымінацыю? Дык яны наўпрост кадуць: калі вам штосьці не падабаецца - звяртайцеся ў суд. І не пагаджуся, што дырэктарка гэтага цэнтру - прадукт сваёй эпохі. Яна неадэкватны чалавек. І не толькі таму, што кагосьці дыскрымінуе паводле мовы, а яшчэ і таму, што пасьля заяву ў міліцыю піша на дзяўчыну. Я разумею бацькоў, нават расейскамоўных, якія ставяць цэнтру дрэнныя адзнакі і пішуць негатыўныя каментары. Бо ў гэтай сітуацыі яны нават не тое, каб абараняюць мову, але паўстаюць супраць неадэкватнага кіраўніцтва. А просьбы да бацькоў напісаць станоўчыя водгукі, каб паднесьці рэйтынг - гэта ўвогуле крынж. Хай бы ўжо не пазорылася.
ПЯТРО
17.06.2025
А почему комментарии с одной звездой - на русском? )))
А вообще
17.06.2025
На самом деле они сказали то, что негласно происходит в обществе: придешь устраиваться на беларусском, тебе скажут "мы вам перезвоним", а сами "зачем он нам, вся страна на русском говорит"
няўжо нягласна?
17.06.2025
А вообще, у грамадстве старых савецкіх мухамораў?
Перапіска з чалавекам, які шукаў працу, была публічнай?
Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай
І вось уявіце, як бы гэты цэнтр працаваў з беларускамоўнай выкладчыцай. Колькі было б пытанняў ад тых жа дзяцей кшталту "а чьто тьотья сказала?" Колькі б нязручнасцяў гэта стварыла. Бацькі маглі б яшчэ больш-менш лагодна паставіцца, але пэўна б знайшліся некалькі, якія б заявілі: "Мы не за это вам дьеньгі плацім, чьтобы мой рьебьенок нічьего не понімал".
Дырэктарка гэта разумела і не ўзяла на працу педагога. Дырэктарка -- прадукт сваёй эпохі. Такой яе зрабілі 30 гадоў пячорнага лукашызму. Манкурт не вінаваты ў тым, што яму ў свой час накінулі на галаву кусок скуры вярблюда.
Увогуле гэты выпадак -- сімптом, а не прыватны абуральны выпадак. Сімптом той катастрофы, да якой прывёў грамадства лукашэнка.
І звярніце ўвагу на паводзіны так званай улады. Што яна робіць у гэтай сітуацыі? Ну, канечне, насылае ва ўстанову праверку. Кашмарыць у любой незразумелай сітуацыі -- фірмовы почырк рэжыму.
Гэта тая самая ўлада, якая цалкам адказная за вынішчэнне мовы і такія вось сітуацыі. Якая робіць з людзей манкуртаў. Цяпер гэтая ўлада пакарае дырэктарку за свае ж уласныя грахі. І беларусікі ў сацсетках паставяць за гэта падабайкі.
І не пагаджуся, што дырэктарка гэтага цэнтру - прадукт сваёй эпохі. Яна неадэкватны чалавек. І не толькі таму, што кагосьці дыскрымінуе паводле мовы, а яшчэ і таму, што пасьля заяву ў міліцыю піша на дзяўчыну. Я разумею бацькоў, нават расейскамоўных, якія ставяць цэнтру дрэнныя адзнакі і пішуць негатыўныя каментары. Бо ў гэтай сітуацыі яны нават не тое, каб абараняюць мову, але паўстаюць супраць неадэкватнага кіраўніцтва.
А просьбы да бацькоў напісаць станоўчыя водгукі, каб паднесьці рэйтынг - гэта ўвогуле крынж. Хай бы ўжо не пазорылася.
Перапіска з чалавекам, які шукаў працу, была публічнай?