Лявон, знайшоў машыну такой ж маркі на блокаце (кшталту беларускага онлайнера) 2018 года, 430000 км прабег. Цана - 69999 крон, гэта нейдзе 7500$
cfm
28.06.2025
Хай шчэ пошлінаў дабавяць, паскуды
партупея
28.06.2025
Дадайце ў артыкул інфармацыю колькі з гэтай цаны грошай пойдзе рэжыму. Не ўсе асэнсоўваюць.
Антон
28.06.2025
Алгарытм просты - стос падобных легкавікоў з аукцыёну ставяць на аўтавоз (эканомія на перагоне, транзітных нумарах, дакумантах і заходняеўрапейскай страхоўцы) і вязуць у Літву. Там ім оптам робяць хімчыстку салону і адмотку адометараў, пасля чаго яны на буйных аўтастаянках чакаюць пакупніка з краінаў СНД. Высвятліць таксішнае мінулае легкавіка даволі проста - гэта шмат дробных прыкметаў інтэнсіўнай эксплуатацыі і ўважлівы прагляд заходнееўрапейскага брыфа. Часцей за ўсё апошнім заходнееўрапейскім ўладальнікам будзе прадпрыемства са словам Taxi ў яе назве, альбо гуглянне ўладальніка па назве прывядзе да выніку дзейнасці таксі.
Крок
28.06.2025
Не дрэнная машынка была, калі прйшла амаль паўмільёна і яшчэ едзе. У Беларусі рынак бітых і змотаных аўта.
Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч