Аўто88

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч

Аўтамабілі са скарэктаваным прабегам у Беларусі — не рэдкасць. Але ў некаторых выпадках розніца паміж рэальнымі лічбамі і паказчыкамі на адометры можа ўразіць нават бывалых аўтамабілістаў.

Фота: av.by

За 14 999 даляраў у Гродне прадаецца Seat Leon 2019 года выпуску. Пад капотам у яго 1,5-літровы рухавік, які ад завода працуе не толькі на бензіне, але і на метане. Заяўлены прабег аўтамабіля — 160 400 кіламетраў. Але ёсць нюанс.

Да таго, як трапіць у Беларусь, гэта машына ездзіла ў Швецыі, а дакладней — працавала ў якасці таксі. Таму рэальны прабег у яе значна большы за той, што пазначаны ў аб'яве.

Скрыншот: av.by

Каб атрымаць інфармацыю пра сапраўдны прабег, дастаткова ведаць VIN-нумар аўтамабіля і спецыяльныя шведскія сайты, на якіх бясплатна можна паглядзець даныя.

Зразумець, што VIN-нумар указаны без памылак і што аўтамабіль у аб’яве і ў шведскіх базах адзін і той жа, дапамагае фота, на якім бачная таблічка з нумарам кузава і іншай інфармацыяй.

Павялічанае фота з аб'явы, якое даказвае, што гэта не памылка, а той самы аўтамабіль. Фота: av.by

Праверка па нумары кузава на сайце biluppgifter.se паказвае, што апошні зафіксаваны прабег аўтамабіля ў Швецыі — 45 562 шведскія мілі (1 шведская міля = 10 км). Таксама сайт паказвае, з якім нумарам ездзіў гэты аўтамабіль — CCA04A.

Скрыншот: biluppgifter.se

Іншы сайт, дзе таксама захоўваецца інфармацыя пра аўто, падае даныя пра прабег ужо ў звыклых для нас кіламетрах, а не ў шведскіх мілях. Гэты рэсурс пацвярджае тую ж самую інфармацыю.

Падчас апошняй інспекцыі ў Швецыі, якая адбывалася ў самым пачатку 2024 года, прабег гэтага SEAT складаў 455 620 кіламетраў, а апошні зафіксаваны прабег падчас продажу праз аўкцыён — 459 010 кіламетраў. Гэта на 300 тысяч больш за прабег, з якім машыну прадаюць у Беларусі.

Скрыншот: car.info

Адметна, што пасля продажу на аўкцыёне ў сакавіку 2024 года машына яшчэ некалькі месяцаў заставалася ў Швецыі — пакуль 18 ліпеня 2024 года не была аформлена на экспарт.

Але выглядае, са Швецыі SEAT не адразу адправіўся ў Беларусь, паколькі размытнілі яго ў нас толькі праз тры месяцы пасля зняцця з уліку ў Швецыі — 31 кастрычніка 2024 года.

Скрыншот: customs.gov.by

Колькі яшчэ за паўтара года праехаў гэты  Seat Leon — гісторыя замоўчвае. Як і да канца незразумела, на якім этапе ён згубіў не менш за 300 тысяч кіламетраў прабегу. Але факт застаецца фактам: яшчэ паўтара года таму машына прадавалася ў Швецыі з прабегам 459 тысяч кіламетраў, а цяпер у Беларусі — з 160 тысяч. 

Каментары8

  • cfm
    28.06.2025
    Хай шчэ пошлінаў дабавяць, паскуды
  • партупея
    28.06.2025
    Дадайце ў артыкул інфармацыю колькі з гэтай цаны грошай пойдзе рэжыму. Не ўсе асэнсоўваюць.
  • Казачніку
    28.06.2025
    Лявон, знайшоў машыну такой ж маркі на блокаце (кшталту беларускага онлайнера) 2018 года, 430000 км прабег. Цана - 69999 крон, гэта нейдзе 7500$

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць