Грамадства3333

Генерал Белаконеў не змог знайсці беларускую раскладку і сваіх слоў для віншавання выпускнікоў

Экс-начальнік Генштаба і былы дэпутат Алег Белаконеў наведаў выпуск лейтэнантаў вайсковага факультэта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і адрэагаваў на гэта пастом у Instagram. Генерал-маёр пісаў яго на беларускай мове, але рускай раскладкай, чым выклікаў здзіўленне аднаго са сваіх падпісчыкаў — «інтэлект-трэнераў», заўважыла «Люстэрка».

На выпуску лейтэнантаў вайсковага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы — Алег Белаконеў першы злева, 28 чэрвеня 2025 года. Фота: grodnonews.by

Выпуск лейтэнантаў вайсковага факультэта ГрДУ адбыўся 28 чэрвеня — пагоны і дыпломы атрымалі 25 курсантаў. Прычым якраз у гэтым годзе факультэту споўнілася 20 гадоў. Традыцыйна на ім рыхтуюць тылавікоў. Сёлетнія выпускнікі размеркаваны «ў розныя месцы нашай неабсяжнай краіны», паведамляў начальнік факультэта Генадзь Песляк.

Белаконеў жа адзначыўся пастом у Instagram на дзіўнай беларускай мове — былы топ-вайсковец, здаецца, не змог знайсці раскладку і замест «ў» выкарыстаў «й».

Прычым тэкст пад пастом экс-начальніка Генштаба — гэта дрэнна скапіяванае віншаванне рэктаркі ГрДУ Ірыны Кітурка.

Пасты Белаконева і Кітуркі 28 чэрвеня 2025 года. Фота-колаж «Люстэрка»

Белаконеў — ураджэнец расійскага Прыморскага краю, ён камандаваў беларускімі Сіламі спецыяльных аперацый, пяць гадоў узначальваў Генштаб, а потым быў дэпутатам парламента. Быў заўважаны ў тым, што рэгулярна ездзіць у Маскву, удзельнічаў у пасяджэннях Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы і мерапрыемствах «Дома Масквы» ў Мінску.

У 2021 годзе заяўляў, што тых, хто супраціўляецца беларускім сілавікам, трэба «мачыць у сарціры ўсіх, за аднаго 20, 100». Гэта адбылося падчас цырымоніі развітання з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў у перастрэлцы з мінскім айцішнікам Андрэем Зельцэрам. 

Каментары33

  • Мх
    29.06.2025
    "Ў" знаходзіцца там, дзе лацінская літара "O", ці расейская "Щ". вось, нават Белаконеў навучаецца беларускай мове. Сам пісаў (перапісваў), стараўся.
  • мысляр
    29.06.2025
    Следует задаться вопросом - а что заставило Белоконева морщить ум и пытаться что-то написать на белорусском? Похоже ветер подул в другую сторону, учитывая про объявленную борьбу с "псевдопатриотическими ячейками".
  • Ясь
    29.06.2025
    гоЎда (гоЙда)!

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць