Каментары да артыкула

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк

  • Проста жыхар
    07.07.2025
    Ну, гэта ўжо зусім лухта. Нават пры ўсіх пытаннях да сённяшняга Пазьняка, Лябедзька не мае рацыі ў сваіх развагах. Што, Зянон мусіў узяць і перамагчы ўсіх, уключна з Лябедзькам? І раз не здолеў, то вінаваты толькі Зянон? Нейкая дурная логіка. Тады яшчэ можна абвінаваціць Карпенку, што памёр, і не перамог. І Захаранку з Ганчаром, што зніклі і не перамаглі.
  • Ясненька
    07.07.2025
    Проста жыхар, і толькі сам Лябедзька белы і пухнаты, і ні ў чым, што зрабіў, абсалютна не вінаваты. І люстрацыю за 90-я гады хоча адмяніць. За гады, калі сам верна служыў Лукашэнку.
  • Андрусь
    07.07.2025
    Колькі не займаўся палітыкай у Беларусі, памятаю як усе ўсіх абвінавачвалі і падазравалі ў здрадзе ці ў дапамозе рэжыму. І Лябедзьку таксама падазравалі...

    Але клопат у тым, што ўсе гэтыя "абвінавачванні" і "падазрэнні" прыхоўваюць ад вачэй галоўную прычыну лукашызма - самаго лукашэнку. Робяць так, што мы можам думаць, што нібыта сам лука не такі ўжо і моцны, не кемлівы, не хітры і не здольны... Нібыта без падтрымкі нейкага Лябедзькі ці каго іншага дыктатуры не адбылося б...

    Дык адбылося б! Харэ ўжо дурэць - лука не дурань і чотка развёў усё грамадства як лохаў. І зрабіў гэта сам, а не пры дапамозе кагосці. Бо калі б не было таго ці іншага Лябедзькі, то ён бы знайшоў сабе іншых выканаўцаў.

    Вось што праўда.
  • .
    07.07.2025
    Сваю долю адказнасці з памагатых і выканаўцаў гэта не здымае.
    Што ў час прыходу Лукашэнкі да ўлады, што пасля, што зараз у час тэрору.
  • Ясненька
    07.07.2025
    Андрусь , Бо калі б не было таго ці іншага Лябедзькі, то ён бы знайшоў сабе іншых выканаўцаў./
    Але знайшоў менавіта Лябедзьку. І Лябедзька з задавальненнем пагадзіўся прасоўваць прарасейскага дыктатара.
  • Дыягназ
    07.07.2025
    Зянон Пазняк гэта нарцыс з параноіднымі рысамі асобы. Наступныя пункты тлумачаць, чаму ён нарцыс:

    1. Перакананасць у сваёй выключнасці
    Пазняк часта прэзентуе сябе як адзінага сапраўднага абаронцу беларускай справы, носьбіта «праўды», «маральнай чысціні» і «непадкупнасці». Ён, паводле сваіх заяў, бачыць сябе ледзь не прароцкай фігурай, якая адзіная разумее, што адбываецца з Беларуссю.

    2. Ідэалізацыя сябе і дыскрэдытацыя іншых
    Ён схільны абясцэньваць іншых палітычных дзеячаў, нават былых саюзнікаў, называючы іх здраднікамі ці агентамі Масквы. Гэта сведчыць пра цяжкасці ў прызнанні таго, што існуюць іншыя годныя і патрыятычныя людзі з альтэрнатыўным поглядам.

    3. Культ асобы
    У вакол яго дзейнасці, асабліва сярод прыхільнікаў, можна заўважыць культ асобы. Ягоныя артыкулы часта будуюцца вакол я, мой шлях, мая праўда, што сведчыць пра цэнтраванасць на сабе. Ён рэгулярна публікуе звароты, дзе гаворыць не толькі як палітык, а як маральны суддзя.

    4. Недавер да іншадумцаў і крытыкаў
    Нарцысічныя асобы часта рэагуюць на крытыку з варожасцю. Пазняк схільны трактаваць любыя рознагалоссі як напад на сябе ці здраду нацыянальным інтарэсам. Ён адмаўляе магчымасць канструктыўнага дыялогу, калі пункт гледжання адрозніваецца ад ягонага.
  • Жора
    07.07.2025
    Дыягназ ,

    1) "Пазняк часта прэзентуе сябе як адзінага сапраўднага абаронцу"
    - дзе? дайце прыклад такой прэзентацыі.

    2) "схільны абясцэньваць іншых палітычных дзеячаў"
    - не абясцэньваць, а канстатаваць працу на карысць Расеі на падставе іх спраў.

    3) "можна заўважыць культ асобы"
    - можна заўважыць, а можна не заўважыць. Мне вось культ асобы ў іншых месцаў заўважаецца, ва ўстанове з назваю "офіс", напрыклад.

    4) "схільны трактаваць любыя рознагалоссі як напад на сябе"
    - прыдумка, не падмацаваная фактамі.
  • Дыягназ
    07.07.2025
    Жора, Севярынец таксама быў агентурай. І Дашкевіч. Таму не трэба тут брахаць. Зазірніце ў вочы фактам. У яго нарцысічна-параноіднае
  • Не ствары сабе куміра
    07.07.2025
    Жора, розніца ў тым, што Офіс крытыкуюць сабе спакойна. А вось Пазняка, нават з павагай да мінулага, крытыкаваць Нельга! Нават калі ёсць факты яго нападаў на Статкевіча, Севярынца, у якіх ён проста бачыць канкурэнтаў, як нарцыс. Бо як так, не толькі ён адзіны нацыяналіст і хрысціянін!!! Значыць, ёсць культ асобы, які ён стварае вакол сябе сам. Прызнайце ўжо факты нарэшце. Пазняк не звяртаўся да тэрапеўта, і паводзіць сябе як пакрыўджаны на ўсіх чалавек, у якога агентурай сталі нават нармальныя, нацыянал-арыентаваныя людзі. НІКОЛІ не прызнае ён сваіх памылак, як ягоныя фанаты. Яны ягоны нарцысізм песцяць, а параноіднасць ухваляюць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць