Грамадства111111

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк

Ветэран беларускай палітыкі Анатоль Лябедзька расказаў «Люстэрку», ці адчувае віну за тое, што ў 2025-м Беларусь апынулася ў той сітуацыі, у якой знаходзіцца, і калі краіна страціла свой шанец.

Анатоль Лябедзька. Фота: «Наша Ніва»

Выданне спытала ў Лябедзькі, які ў 1994-м на прэзідэнцкіх выбарах падтрымаў Аляксандра Лукашэнку, што гэта было: памылка маладосці, пачатак крызісу сярэдняга ўзросту?

— Не-не. Я думаю, што там было ўсё: рамантызм, наіўнасць і нейкая перадвызначанасць ці асуджанасць. Я гэта толькі цяпер разумею. І магу сказаць, калі мы прайгралі. Мы прайгралі не ў 1994 годзе. Наша параза была ў 1992-м.

Лябедзька кажа, што ў 1992 годзе дэмакраты былі на піку папулярнасці і ў зоне вялікіх чаканняў з боку выбаршчыкаў. Людзі былі расчараваны ў камуністычнай наменклатуры і жадалі перамен. І гэтыя жаданні не мог задаволіць ні ўрад Кебіча, ні Вярхоўны Савет XXII склікання, афарбаваны ў колер чырвонага камуністычнага сцяга.

— Тады была запушчана ініцыятыва правесці рэферэндум за роспуск Вярхоўнага Савета. Было сабрана каля 450 тысяч подпісаў. Гэта колькасць сведчыць пра настроі ў краіне. Тады быў пік магчымасцяў для дэмакратаў. І мы гэтым не скарысталіся. Трэба было ісці на вуліцу і клікаць выбаршчыка на барыкады! Але не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць.

Ён кажа, што ў 1992-м камуністычная наменклатура не была маналітам.

— Тады не было ні карпенкоўшчыны, ні азаронкаўшчыны. І ў Расіі былі вялыя мускулы. Гэта быў ідэальны час для таго, каб звярнуцца да вуліцы, і толькі яна магла паўплываць тады на сітуацыю. Але гэтага не было зроблена. І што адбылося пасля? 1993 год быў пераломным у настроях людзей.

Да адпрэчвання старой партыйнай наменклатуры дадалося расчараванне ў дэмакратах. Але пры гэтым запыт на справядлівасць і перамены застаўся. І ў гэты запыт арганічна ўвайшоў Лукашэнка як трэцяя сіла.

Выданне спытала палітыка, ці адчувае ён сваю асабістую віну і віну яго пакалення за тое, што мы цяпер апынуліся ў той кропцы, у якой знаходзімся?

— Вядома, усе мы нясём адказнасць. Калі мы не змаглі дасягнуць таго, каб Беларусь сёння была ў Еўрапейскім саюзе, а суседняя Літва — там, значыць, адказнасць ёсць на ўсіх. На кімсьці больш, на кімсьці менш, але на ўсіх, без выключэння. Так, на лідарах таго часу яна самая вялікая!

Гадзіннік цікае, аркушы календара падаюць, змяняюцца лідары. Адпаведна, і адказнасць пераразмяркоўваецца. Але сёння найбольшую адказнасць нясе Святлана Ціханоўская як легітымны нацыянальны лідар. Час і людзі выбралі яе! У 2001 годзе гэты крыж нёс Уладзімір Ганчарык (адзіны кандыдат ад апазіцыі на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах 2001 года. — Заўв. рэд.). У 2006-м — Аляксандр Мілінкевіч. Быў перыяд паміж гэтым, калі адказнасць ляжала на лідарах партый, сярод якіх быў і я.

За тое, што адбывалася ў 90-х, адказнасць у першую чаргу ляжыць на Зяноне Пазьняку як лідары апазіцыі. Часткова на Шушкевічы. Палітыка — сфера персаніфікаваная.

Каментары111

  • Люстрацыя
    06.07.2025
    Пытанне да спадара Лябедзькі. Чаму ў офісным праекце люстрацыі выкінутыя гады прыходу Лукашэнкі да ўлады і падрыхтоўкі незаконных рэферэндумаў, якія развярнулі Беларусь ў накірунак інтэграцыі з РФ?
  • Мы запомнім
    06.07.2025
    Дык вось хто аўтар тэзіса, што "За тое, што адбывалася ў 90-х, адказнасць у першую чаргу ляжыць на Зяноне Пазьняку". Аўтар - Анатоль Лябедзька.
  • Вот это поворот!
    06.07.2025
    Выданне спытала ў Лябедзькі, які ў 1994-м на прэзідэнцкіх выбарах падтрымаў Аляксандра Лукашэнку, што гэта было.

    Упс! Вот это поворот! Лебедько - лукашист.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць