Свет11

У аэрапортах Масквы і Санкт-Пецярбурга ўзнік калапс з-за атакі дронаў

У аэрапортах Масквы і Санкт-Пецярбурга ўзніклі сур’ёзныя праблемы з вылетамі з-за пагрозы атак беспілотнікаў.

Аэрапорт «Пулкава» ў Санкт-Пецярбургу. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Artem Priakhin/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

З 5 ліпеня праца галоўных расійскіх аэрапортаў часова спынялася. У Шарамеццеве адмянілі 174 рэйсы, з якіх каля 80% — рэйсы групы «Аэрафлот». Яшчэ 47 рэйсаў былі затрыманыя больш чым на дзве гадзіны. 

Пасажыры некаторых рэйсаў «Аэрафлота» чакаюць вылету з мінулага дня. Напрыклад, рэйс у Мале, які павінен быў вылецець у суботу ў 22:35, спачатку перанеслі на 7:00 раніцы, але да 9:30 наступнага дня ён так і не адбыўся. Рэйс з Калінінграда адмянілі пасля дзесяцігадзіннага чакання, без забеспячэння ежай, вадой ці гатэлем. Рэйс з Мінеральных Вод затрымліваўся больш за 15 гадзін — пасажыраў змясцілі ў гатэль толькі ўначы. Падобная сітуацыя была і з рэйсам з Алматы.

У пецярбургскім аэрапорце «Пулкава» таксама назіраюцца вялікія затрымкі і адмены: адмянілі 11 рэйсаў, каля 60 затрымаліся. Людзі вымушаныя сядзець і ляжаць на падлозе, бо залы перапоўненыя. Таксама перанесены амаль 90 рэйсаў, якія павінны былі прыбыць у Пулкава.

Праблемы з вылетамі закранулі і іншыя гарады Расіі: Екацярынбург, Ніжні Ноўгарад, Калінінград, Сочы ды іншыя.

Расійскае Мінабароны паведаміла, што за суткі расійская ППА збіла 298 украінскіх дронаў. Больш за ўсё іх было, як сцвярджаецца, знішчана над Бранскай, Курскай, Арлоўскай, Белгародскай і Тульскай абласцямі.

Каментары1

  • Андрусь
    06.07.2025
    Хай хоць так расійцы адчуюць на сабе наступствы вайны, якую яны распачалі і актыўна падтрымліваюць.

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі23

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку10

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»1

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў11

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША7

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення25

У дачкі заснавальніка «Новага зроку» па справе бацькі адабралі дом, які той падарыў ёй 14 год таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі23

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць