Грамадства1919

Коля Лукашэнка па рашэнні бацькі працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне №106рп ад 15 ліпеня, якім зацверджана рашэнне спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

Рашэннем прызначаны прэзідэнцкія стыпендыі на другі семестр 2024/2025 навучальнага года. Памер стыпендыі складае 229,07 рубля. Сярод яе атрымальнікаў значыцца і Коля Лукашэнка, студэнт 3 курса БДУ, заўважыў Reform.news.

Трэба адзначыць, што Мікалай рэгулярна з моманту паступлення ў БДУ трапляе ў спіс атрымальнікаў дадзенай стыпендыі. Папярэдняе рашэнне было прынята ў студзені гэтага года. Тады стыпендыя ў памеры 221,88 рубля была прызначана на першы семестр 2024/2025 навучальнага года. Як бачна, за паўгода памер стыпендыі павялічыўся.

На гэты раз спецыяльныя стыпендыі прызначаны 185 студэнтам. Таксама 11 пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў выдзелены грант-прэміі з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду, а спецыяльныя прэміі атрымаюць 92 навучэнцы, курсанты і студэнты. Усяго на гэтыя мэты выдзяляецца амаль 560 тысяч рублёў.

Каментары19

  • Дзіма дзе ты
    16.07.2025
    вельмі добра, а то я перажываў што Мікалай будзе галодны,альбо не дай божа пайдзе працаваць у МакБай
  • Максим
    16.07.2025
    Да какого черта ! Блин , да самому не противно от того что ты президент , с президентской зарплатой , не говоря уже про все остальное , и выписываешь своему сыну стипендию от себя . Одаренный не одаренный , не важно , важно то что есть как минимум один одаренный , кому было бы нужнее !!!!
  • Важнае пытанне
    16.07.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць