Грамадства11

Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу

Калі адпачынак у Еўропе запланаваны на ліпень або жнівень, то заняцца візамі варта за паўгода да планаванай даты паездкі. Такую параду даў у інтэрв'ю «DW Беларусь» Аляксандр Лібер — трэвел-блогер, заснавальнік праекта visaflow.live і ў мінулым уладальнік турыстычнага бізнесу ў Віцебску, піша «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае

«Калі ў маі хтосьці вырашыў, што ў ліпені зможа адправіцца ва ўмоўную Іспанію ці Харватыю — вельмі малаверагодна, што ў беларуса гэта атрымаецца. Таму калі мы гаворым пра сезон адпачынкаў, то, вядома, цяпер ужо трэба гаварыць пра тое, якім будзе сезон адпачынкаў у 2026 годзе».

Тым, хто хоча паехаць у адпачынак у Еўропу наступным летам, ён параіў пачаць афармленне ў снежні 2025 года. У выпадку з нямецкай візай свая спецыфіка: чаканне запісу можа дасягаць 20 месяцаў.

«Аднак гэта кампенсуецца, напэўна, найлепшай статыстыкай па колькасці адмоваў: у немцаў яна традыцыйна нізкая — у раёне 2-3%. І бліскучай статыстыкай шматразовых віз: больш за 95% віз, якія ставіць Германія — шматразовыя».

Паводле слоў Аляксандра Лібера, калі казаць пра візу на 2, 3 ці 5 гадоў, то часцей за ўсё іх выдае пасольства Германіі.

«Тыя людзі, якія ўмеюць планаваць сваё жыццё (калі цяпер гэта ў прынцыпе магчыма), становяцца на чаргу ў нямецкае консульства, чакаюць 10, 15, 16, а то і 19 месяцаў. Але калі ў перыяд чакання ім тэрмінова патрэбная віза, яны ідуць у тыя амбасады, дзе можна адкрыць за 2-3 месяцы. «Пракатваюць» яе і затым ужо могуць паўторна падацца, атрымаць канкрэтна нямецкі «шэнген», дачакаўшыся сваёй чаргі».

Каментары1

  • Мойша
    20.07.2025
    Глупства, Павел!!!.... Але кожнае глупства можеа агуваць ... Я пра планаванне - як можеа планаваць падарожжа за год наперад...

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць