Грамадства77

Скандал у Літве: Пацюнас забіты сваімі? Сакратар МЗС – расейскі шпіён?

Ці ўсё наадварот, і гэта ФСБ спрабуе дыскрэдытаваць літоўскія органы ўлады?

У Літве скандал: спэцслужбы затрымалі рэдактара жоўтай газэты "Laisvas Laikrastis" і сканфіскавалі наклад гэтага тыднёвіка. Афіцыйнае абвінавачваньне: разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы. У сканфіскаваным нумары было два скандальныя артыкулы: адзін абвінавачваў у карупцыі экс-прэм'ера Бразаўскаса і экс-шэфа Сойму Паўлаўскаса, а другі ўскладаў віну за сьмерць дыплямата Пацюнаса ў Берасьці на літоўскія спэцслужбы.

Умяшаўся прэзыдэнт Адамкус. Ён палічыў арышт замахам на свабоду слова, і рэдактар Дрыжус выйшаў на свабоду. Праваабаронцы і журналісты віталі такі крок Адамкуса.

Спэцслужбы кажуць: усё гэта расейская правакацыя. Помста за дзеяньні літоўскіх спэцслужбаў супраць Віктара Ўспаскіх, літоўскага бізнэсоўца і палітыка, цесна павязанага з Масквой. За фінансавыя махінацыі ён быў адхілены ад пасады і цяпер хаваецца ў Маскве. А публікацыі "Laisvas Laikrastis" – гэта частка чорнага піяру, які мае пасеяць недавер да дзяржаўных інстытутаў Літвы.

Аднак многія назіральнікі мяркуюць, што акцыя спэцслужбаў была спробаю адцягнуць увагу ад сьмерці Вітаўтаса Пацюнаса, які выпаў з акна гатэлю "Інтурыст" у Берасьці. Паводле некаторых назіральнікаў, вінаватых трэба шукаць не ў беларускім КДБ, як адразу былі маніліся, а ў літоўскай службе ВСД. Маўляў, Пацюнаса выслалі ў Беларусь, бо ён спрабаваць сарваць рэалізацыю некаторых праектаў, зьвязаных гандлем газам з Расеяй і транспартаваньнем тавараў па чыгунцы ў Клайпэдзкі порт. Як піша газэта "Экстра", найбольшы літоўскі пасярэднік у гандлі газам – гэта Рымантас Стоніс, адначасова блізкі сябар Альбінаса Янушкі, сакратара літоўскага МЗС. Як выдаецца газэце, менавіта Янушка дабіўся пераводу Пацюнаса ў Беларусь. "Экстра", аналізуючы дзейнасьць Янушкі, цьвердзіць, што ён – рэзыдэнт расейскіх спэцслужбаў у Літве.

У абарону Янушкі выступілі ўжо многія палітыкі й кіраўнікі спэцслужбаў. Яны адзначаюць, што Янушка заўжды пасьлядоўна адстойваў празаходні курс Літвы і асаблівую ўвагу надаваў дэмакратызацыі краінаў былога СССР. ВСД дае зразумець, што абвінавачваньні на адрас Янушкі – гэта той самы расейскі чорны піяр.

Варта адзначыць, што Янушка быў частым госьцем на спатканьнях з удзелам актывістаў беларускага дэмакратычнага руху ў Вільні. Пазьней зь ім быў зьвязаны іншы скандал, у якім мэдыі так да канца не разабраліся, калі расейскі тэлеканал перадаў запіс быццам бы тэлефоннай размовы між пэўным “Альбінасам”, высокім чыноўнікам літоўскага МЗС, і ўплывовым грузінскім палітыкам Таргамадзэ, у якім Аляксандар Мілінкевіч крытыкаваўся за памяркоўнасьць і, фактычна, за нежаданьне арганізоўваць рэвалюцыю і гучалі пагрозы на ягоны адрас. Праўдзівасьць тае размовы літоўскія афіцыйныя асобы абвяргалі, але ў любым разе той эпізод пагаршаў вобраз Вільні як у вачах беларусаў, так і Захаду.

Трэба сказаць, што "Laisvas Laikrastis" – гэта тыднёвік, што спэцыялізуецца на журналісцкіх сьледзтвах, асабліва што датычыць карупцыі ў вышэйшых эшэлёнах уладаў. Ён не ўнікае публікацыі непацьверджанай інфармацыі ды плётак. Падчас Паксасгейту ў 2003 годзе ён выступаў у абарону прэзыдэнта, якога парлямэнт адхіліў ад пасады за сувязі з расейскімі спэцслужбамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць