Свет2929

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас

«Пагаджацца ці не — вырашаць Украіне», — сказаў прэзідэнт ЗША

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі падчас візіту прэзідэнта Украіны ў Белы дом у лютым 2025 года. Фота: Ben Curtis / AP 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім паведаміў яму, што Уладзімір Пуцін патрабуе вываду ўкраінскіх войскаў з усёй тэрыторыі Данбаса. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы

Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што менавіта Украіна павінна самастойна вырашаць, што рабіць са сваёй тэрыторыяй.

Крыніца Bloomberg таксама паведаміла, што ў Еўропе выказваюць занепакоенасць: калі Трамп хоча як мага хутчэй заключыць міравую ўгоду, ён можа аказаць ціск на Зяленскага, каб той пайшоў на тэрытарыяльныя саступкі.

Нагадаем, што пасля сустрэчы на Алясцы з Уладзімірам Пуціным Дональд Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. 

Таксама сёння прэзідэнты ЗША і Украіны пагаварылі па тэлефоне і дамовіліся, што Зяленскі прыляціць у Вашынгтон у панядзелак.

Каментары29

  • Ну что ж
    16.08.2025
    Значит НПЗ в россии продолжат гореть.
  • хто б трампу перадаў
    16.08.2025
    Што ён выглядае як ёлуп і пуцінскі халуй.
  • бабруйчанін
    16.08.2025
    А Гарант Трамп ЗША ??? Сурьезна ?? Аж па " 5 стацье Наты" ??? Дробнымі літарамі унізе дадатак " ...праз 9- 49 дзен у залежнасці ад выніка гульні у..гольф ці пін понг наступны " лідар" у вашто гуляць будзе?? Ад надвор'я і ураджая рапса

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш4

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня12

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш4

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць