Грамадства11

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»

Праваабаронцы Dissidentby папярэдзілі пра стварэнне спецслужбамі фэйкавага чат-бота іх арганізацыі і просяць не дасылаць туды ніякай інфармацыі. 

«Бот створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў «Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project» і баяцца за сваю бяспеку», — гаворыцца ў апісанні да фэйкавага бота @dissidentby_evacuation_bot. 

«Гэты бот з'яўляецца фэйкавым, яго стварылі беларускія спецслужбы — ні ў якім разе не дасылайце туды інфармацыю», даводзяць праваабаронцы.

Па іх словах, у Dissidentby няма бота для сувязі. З праваабаронцамі арганізацыі звязваюцца праз сайт dissidentby.com (stayrebel.fun — даступны без VPN) або праз кантакты ў апісанні канала @dissidentBY. 

Акрамя гэтага, яны вядуць сацыяльныя сеткі на беларускай мове.

Калі ласка, правярайце любыя акаўнты і кантакты для сувязі, папярэджвае Dissidentby. 

Каментары1

  • .
    17.08.2025
    "Бот создан для оперативной эвакуации граждан Республики Беларусь, которые отправляли информацию..."
    - Напісана мовай міліцэйскіх пратаколаў. Таварыш маёр ужо проста не можа інакш фармуляваць свае думкі.


    Другія моманты:
    - Калі "stayrebel.fun - даступны без VPN", трэба папярэджваць, каб людзі не заходзілі на яго з Беларусі без VPN. Па DNS запытах і часткова па заходах на сам сайт (ECH не цалкам наладжаны) карнікі могуць выявіць карыстальнікаў з РБ.
    - У гэтым артыкуле забылі дадаць першакрыніцу. Першакрыніцы вельмі крытычныя ў матэрыялах пра бяспеку, фэйкавыя і сапраўдныя сайты, сацсеткі, боты.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць