Грамадства1818

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?

Маці ў дэкрэце Таццяна Снітко не так даўно вярнулася з Польшчы ў Беларусь. Пабачыўшы аб’яву, што ў яе роднай вёсцы Хадакі ў Івацэвіцкім раёне на продаж выставілі зачыненую школу, яна вырашыла рызыкнуць і купіць будынак, каб развіваць на месцы бізнэс.

Таццяна на фоне купленай школы. Фота: tatiana_snitko_life / Instagram

Праз паўгода рамонтных прац жанчына адкрыла там фотастудыю. Пакуль у фотастудыі пад назвай «Альфа» даступныя дзве прасторы — кожная па 35 м². Працуе яна штодзённа з 9 да 21 гадзін, і адна гадзіна арэнды памяшкання каштуе там 50 рублёў.

Здымкі, зробленыя ў фотастудыі Таццяны. Фота: tatiana_snitko_life / Instagram

Па адукацыі ўладальніца студыі спецыялістка ў сферы турызму. Яна разлічвае, што атрыманыя веды будуць дапамагаць ёй у новай справе.

Цікавая сама гісторыя пераўвасаблення старой сельскай школы. Таццяна змагла купіць яе ўсяго за 40 беларускіх рублёў, бо за больш высокую цану пакупнікоў не знаходзілася (дый калі кошт упаў да 40 рублёў, на аўкцыён прыйшла адна Таццяна).

У працэсе рамонту. Таццяне дапамагаюць яе дочкі. Фота: tatiana_snitko_life / Instagram

Большасць прац у школе, дзе жанчына, дарэчы, сама некалі навучалася, яна рабіла сваімі рукамі. Пашанцавала, што ўвогуле стан будынка быў нядрэнным — дзверы, дах і вокны аказаліся цэлымі, таму дастаткова было зняць старыя шпалеры, патынкаваць і пафарбаваць сцены, замяніць ручкі ў дзвярах.

Хадакоўская школа звонку. Фота: yandex.com

Самым працаёмкім аказаўся працэс замены старой праводкі на новую, падключэнне вады і ўстаноўка сантэхнікі — гэтыя работы даверылі прафесіяналам.

«Каб наноў запусціць электрычнасць у школе, для электрамантажных прац былі закупленыя кабелі, злучальныя каробкі, разеткі, выключальнікі, мантажныя каробкі, лямпы, аўтаматы, рубільнік, лічыльнік, корпус вялікі і маленькі, мацаванне…» — пералічвае Таццяна.

Рамонт у школе Таццяна сумяшчае з мацярынствам: яна гадуе дзвюх дачок. У тым ліку таму многія не зразумелі, навошта яна ўвязваецца ў падобную авантуру: усё ж набыццё дзяржаўнага будынка за адну базавую прадугледжвае выкананне шэрагу абавязкаў цягам года. Але Таццяна глядзіць у будучыню пазітыўна і верыць, што яе бізнэс будзе запатрабаваным.

Фота: tatiana_snitko_life / Instagram

Каментары18

  • Хрыч
    10.09.2025
    Ну в деревне без фотостудии никак нельзя.Можно еще выкупить заброшенную баню и открыть там салон Ferrari
  • Лярва Меркаба
    10.09.2025
    Ной не ныл и ты не ной.
    А ещё лучше - выкупи и открой!
  • Барадзед
    10.09.2025
    Пекарню там открыть или чебуречную, или и то, и другое - места-то много.

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 5

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла8

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне4

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 5

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць