Свет5656

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што польскі бок стаіць у пытанні беларускай мяжы цвёрда, але Кітай у гэтым плане можа дапамагчы.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы 15 верасня. Фота: МЗС Польшчы

Сікорскі пракаментаваў сустрэчу з міністрам замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы 15 верасня.

«Сустрэча з маім кітайскім калегам была вельмі добрай. Мы вырашылі некалькі канкрэтных пытанняў.

Але мы цвёрда стаім на мяжы з Беларуссю. Калі Кітай дапаможа нам, як ён зрабіў у свой час, спыніць правакацыі з боку Беларусі, мяжа будзе адкрыта», — напісаў ён у Х.

У каментары журналістам ён таксама дадаў, што спадзяецца, што гэтым разам Кітай дапаможа ў праблемах з Беларуссю грунтоўна.

«У пэўным сэнсе гэта вельмі проста. Калі гэтая мяжа мусіць быць адкрытай, то там не могуць гаспадарыць нейкія банды псеўдаўцекачоў, якіх прапіхвае Лукашэнка», — заявіў ён.

Польская памежная служба сёння паведаміла, што 17 верасня на мяжы з Беларуссю было зафіксавана больш за 80 спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. У бок польскіх памежных патрулёў кідалі камяні.

Каментары56

  • Клаўс
    18.09.2025
    Кітаю дастаткова проста прыбраць старога афра-расейскага дзеда Лукашэнку і памяняць яго на больш перамоваздольнага "служэбнага чалавека" без праблем з галавой.
    Аў, Куба Пухаты, чаго чакаеш? Табе што больш важнейшае - грошы і транзіт, ці нейкі стары афра-расеянін з шызафрэніяй і комплексамі вясковага байструка? Навошта табе гэты неадукваны дурань які пастаянна стварае праблемы? Колькі ўжо мілліярдаў згубіў праз фанабэрыю гэту?
  • Гучыць Пазняк
    18.09.2025
    Для гэтага неабходна усе псеудасанкцыi з Беларусi пазняк
  • Зыгмунт
    18.09.2025
    каб выпусцілі Пачобута і святароў (без дэпартацыі), плюс спынілі атакі мігрантаў мяжу адкрылі б. вучэнні гэта была нагода каб закрыць, а прычыны узнікалі раней

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію21

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць