Каментары да артыкула

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры

  • 100%
    20.09.2025
    “Мы ўжо перамаглі”. Святлана Ціханоўская і іншыя прыгоды Франака.
  • імечка
    20.09.2025
    Усё, што адбылося і адбываецца з Нямеччынай пасля 1945 году - гэта заслужанае пакаранне, ў тым ліку і Адэнаўэр.
    Навошта гэта гарэтнай Беларусі пасля Лукашэнкі, дзе галоўныя пацярпелыя - гэта і ёсць беларусы - самы забіты і жабрацкі народ Эўропы?
  • Нецярпенне
    20.09.2025
    Вельмі добры прыклад адраджэння. Але не для Беларусі. Бо калі лука сыйдзе, ніякай дэмакратыі на беларусаў не зваліцца, ніякіх сапраўдных выбараў не будзе. Уладу адразу ж захопяць тыя, хто зараз прысмактаўся да "заводаў-газэт-параходаў", і дай божа каб разбірацца з німі не прыспелі расейцы
  • Ё
    20.09.2025
    Артыкул добры. І так, якія прынцыпы па выніку меў Адэнаўэр:

    1. Быў фактычна даўнім дэсідэнтам.
    2. Не ўспрымаў нацыстаў і адмаўляўся з імі супрацоўнічаць.
    3. Пры гэтым быў пранямецкім патрыётам.
    4. Пачаў дэнацыфікацыю і разбурэнне старой ідэалагічнай сістэмы.
    5. Дбаў пра нямецкія інтарэсы і мог на павышаных танах абараняць іх як перад бытанцамі, так і Молатавым.
    6. Дбаў пра тое, каб зрабіць Германію моцнай індустрыальнай канкурэнтнай краінай, а не прыдаткам франка-брытанскай эканомікі.

    А цяпер параўнайце гэта з нашымі прэтэндэнтамі : "я хочу, чтобы мой штаб был в КГБ", "Калиновский не воевал за Беларусь", "Массовые репрессии, это выдумка", "Беларуси не помешает иметь пару тройку олигархов", "Белорусы с радостью войдут в состав РФ", "Россия нам не враг", " Русский язык - источник развития Беларуси", "Стоп таракан", "Лукашенко мешает строить нам союз с Россией", "Не делайте из России врага", "Соберите мне двести тысяч на мощный удар по режиму", " 98% белорусов говорят по-русски".

    Як табе такое, Адэнаўэр ?
  • Саламон
    20.09.2025
    Ё, цi вам не прыходзiла ў галаву, што прарасейская рыторыка Бабарыкi - гэта мог быць даволі рацыянальны шлях увайсці ў давер да Крамлю і атрымаць ад яго падтрымку, у тым ліку і супраць рэжыма? На тый момант беларускай дыктатуры ішоў 24й год (калі адлічваць час ад разгону ВС), і Бабарыка выдатна разумеў, што без моцнага даху ягоная кампанія скончылася б нашмат раней і ён не паспеў бы "раскруціцца". Між тым, менавіта Бабарыка раптоўна абвесціў аднымі з першых захадаў свайго будучага прэзідэнцтва адраджэнне канстытуцыі 1994 года і скарачэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. А ўсё іншае, што ён казаў - гэта магчыма былі толькі словы, каб як мага надалей захавацца ў гонцы і адпаведна дасягнуць як мага большага. Як і Адэнаўэр, Бабарыка ня быў запляманы супрацоўніцтвам з рэжымам, і прасоўваў ідэю нацыянальнага прымірэння без шкоды дэмакратычным прынцыпам. Таму мяне падаецца, што спачатку трэба вызваліць Бабарыку і даць яму адказаць на ўсе пытанні без цэнзуры. Што ж тычыцца абвінавачванняў Бабарыкі з боку Пазняка, якія грунтуюцца на адзінкавых сукосных доказах, то яны больш нагадваюць прыкметы ўласнай палітычнай маргіналізацыі і спробы кампенсаваць скандальнымі захадамі няздольнасць стварыць масавы грамадска-палітычны рух і знайсці шлях прадэманстраваць яго.
  • 123
    20.09.2025
    Ніякай літасці лукашыстам не будзе! Будуць працаваць віламі ў сваіх "калгасах" - будаваць "стабільнасць", бо толькі так у іх ёсць шанец зразумець, што такое дабро і што такое зло.
  • Прошьян
    20.09.2025
    123, а ты сам надсмотрщиком и палачом заделаешься?
  • Немец
    20.09.2025
    Сьмешна чытаць. Я прамаўчу.
  • далей
    20.09.2025
    "У Міністэрства юстыцыі масава вярнуліся суддзі і юрысты, якія працавалі ў часы нацыстаў." - І тым не меней Германія не ператварылася ў нацысцкую дзяржаву. Хіба ж не ўзор для постлукашэнкаўскай Беларусі?
    ==========================================
    "...калі мы пачнем, мы самі не будзем ведаць, дзе спыніцца." - Пачаць трэба абавязкова, кроў з носу, але (нашмат важней) своечасова спыніцца.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць