Свет

За распаўсюд крамлёўскай прапаганды ў Дамінікане затрымалі 25‑гадовага расіяніна

Дзмітрый Новікаў узначальваў у краіне сетку, якая займалася «стварэннем і распаўсюджваннем лічбавага кантэнту, арыентаванага на кампаніі палітычнай дэзынфармацыі і маніпуляцыі ў сацыяльных сетках».

Marica van der Meer/Arterra/Universal Images Group via Getty Images

За распаўсюд крамлёўскай прапаганды ў Дамініканскай Рэспубліцы затрымалі 25‑гадовага расіяніна, які звязаны з «Фабрыкай троляў» Прыгожына, піша Astra.

«Дзяржаўнае міністэрства разам з Мэтавай групай па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю арыштавалі грамадзяніна Расіі, звязанага з «Лахтай» або «Кампаніяй», праектам, накіраваным на пашырэнне дэзінфармацыі, які ўжо быў расследаваны ў такіх краінах, як Аргенціна або ЗША. 25‑гадовы Дзмітрый Новікаў быў арыштаваны падчас аперацыі на віле ў жылым раёне Пальмас-дэль-Соль II у Бавара, Ла-Альтаграсія, дзе ён жыў са сваімі сваякамі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Паводле версіі дамініканскай пракуратуры, Новікаў узначальваў у краіне сетку, якая займалася «стварэннем і распаўсюджваннем лічбавага кантэнту, арыентаванага на кампаніі палітычнай дэзінфармацыі і маніпуляцыі ў сацыяльных сетках». 

Раней пра выяўленне шпіёнскай сеткі, звязанай з расійскім праектам «Лахта», паведамлялі ў Аргенціне. Праект быў заснаваны Прыгожыным і звязаны з яго «Фабрыкай троляў», пісалі СМІ. У BBC паведамлялі, што ў нейкі момант прыгажынскае «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», якое і было «Фабрыкай троляў», вырасла ў новы, але па сутнасці той самы праект «Лахта».

Паводле версіі пракурораў Дамініканскай Рэспублікі, Новікаў утоіў сваё расійскае грамадзянства, уплываў на грамадскую думку ў краіне, прасоўваючы прапаганду, «атрымліваючы пры гэтым сродкі і ўказанні ад тых, хто звязаны з вышэйзгаданым праектам». Яго таксама абвінавацілі ў ўтойванні паходжання рэсурсаў і садзейнічанні незаконнай дзейнасці, звязанай з адмываннем грошай і транснацыянальным фінансаваннем. Таксама расіяніна абвінавачваюць у продажы і распаўсюджванні агнястрэльнай зброі, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць